А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - August 21st, 2002
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:04 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
fif'у Ведзьмедзянятка julcik@lj
Current Music: Океан Ельзи - Там, де нас нема
|
|
10:52 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Учора Паехалi ўвечары да В. i М. Пакаштавалi пiва Shlitz, на налепцы якога было напiсана "The beer that made Milwakee famous". Калi гэта - лепшае пiва ў Мiлых Воках, то зразумела, чаму ўсе знаёмыя, што там жылi, так хацелi зьбегчы абы-куды. Паглядзелi "Як вада для чакаляды"(Como agua para chocolate) - зусiм не спадабалася. Уражаньне, што ўзялi тыповы мексыканскi бясконцы серыял i скарацiлi яго да палутарагадзiннае стужкi - але ўсе героi такiя-ж мульцяшна-аднабаковыя, як i ў серыялах. Няшчасная малодшая дачка, дрэнная мацi (у мексыканскiх стужках дрэнная гераiня заўжды са сьветлaватымi валасамi), добрая тлустая старая няня, недарэчны, але сымпатычны каханак, якому нiяк нельга ажанiцца на сваёй каханай, рэвалюцыя, якая, як бог з машыны, вырашае праблему з дрэннай гераiняй... Павiнен-жа быць добры фiльм з чакалядай у назве! Але пакуль нi Chocolade (з Бiнош i Дэпам), нi гэтая мэксыканская жуйка не цягнуць, не цягнуць.
Нешта занадта шмат стала скунсаў. Адзiн нахабна крочыў цераз вулiцу ў самым цэнтары Watertown'а (даволi ўрбанiзаванае месца), ды яшчэ й спынiўся й глядзеў у наш бок, маўляў, хрэн вы праедзеце на гэтай машыне, пакуль я не дазволю. Але-ж якiя яны прыгожыя! Цiкава, можа, калi iх не пужаць, яны не сьмярдзяць без нагоды? Павiнны быць людзi, што iх разводзяць.
А яшчэ ў "водным мястэчку" ходзяць тралейбусы. Вельмi падобныя на менскiя, i нават iскры ляцяць гэтакiя-ж. Але ёсьць две тры розьнiцы: - яны пафарбаваныя й ня брудныя; - дзьверы з абодвух бакоў; - яны ходзяць пасьля гадзiны ночы!
Current Music: Океан Ельзи - Там, де нас нема
|
|
04:50 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Сёньня бачыў bumper sticker "Free Leonard Peltier". Прыгадалася дзяцiнства, "Miжнародная панарама" па нядзелях. Я, малы, тады лiчыў, што "гонка" - гэта гоначная машына, i таму ня вельмi ўяўляў сабе, што такое "гонка ўзбраеньняў". Мне здавалася, што гэта такая машынка, поўная кулямётаў, аўтаматаў й патронаў, пад'язджае да лiнii фронту, хуценька разгружаецца й ляцiць назад за новай партыяй зброi. А наогул "у вайнушку" граць любiў, як i любы нармальны хлапец, а вось фiльмы пра вайну - ня вельмi. Неяк ня верылася, што немцы ўсе такiя дурныя, а "рускiя" - такiя разумныя. Чаму-ж тады вайна цягнулася 4 гады, ды на нашай зямлi - думаў малады антысавецкi розум. Блiн, наляцелi ўспамiны - дзе тая "Miжнародная панарама", той Савецкi Саюз, тыя фiльмы пра вайну? А Леанард Пелцьер усё сядзiць...
|
|
06:29 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Видљахомъ ночъ
Current Music: Bregovic - Silence of The Balkans
|
|