А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 28th, 2003

April 28th, 2003

April 28th, 2003
02:38 pm
[User Picture]

[Link]

Адным радком
Lytdybr - гэта "дневник" на лацiнскай раскладцы. А што атрымаецца зь "дзён[ь]нiк"?

Не календар, а бардак. Кiсьць рукi, што зламаў у лютым, прааперавалi ў красавiку, магчыма, зажыве да канца траўня (а пакуль хаджу ў гiпсу). Прататып праекта, што трэба было здаць 15 сакавiка, будуць паказваць заказчыку 1 траўня. Другi праект, што павiнен быў пачацца ў сакавiку й cкончыцца ў красавiку, пачнецца ў траўнi й працягнецца да, здаецца, лiпеня

Надвор'е апошнiя днi: холадна, цёпла, дождж, цёпла, горача. Сёньня упершыню за гэты год уключаў кандыцыянер

Вясна - разрастаюцца кветкi на дрэвах и дэкальтэ на дзяўчынах

Два разумных, здаецца, ня самых дурных чалавекi - адзiн амаль PhD, другi (я) амаль MSc - тры гадзiны трахалiся, каб перанесьцi дадзеныя з Маку на PC. Агульным лiкам выкарысталi 5 розных макаў, зь якiх адзiн проста здох, i безьлiч перыфэрыi

Зайшоў у рэстарaцыю, ў якой амаль 7 гадоў таму выпiў свой першы куфаль пiва на мiрыканскай зямлi. Цi ў iх пiва пагоршылася, цi ў мяне запыты ўзрасьлi

Update дзён[ь]нiк = lp`y[m]ybr (ё=`, i=b)

Current Music: Janis Joplin - In Concert

(5 comments | Leave a comment)

Previous Day 2003/04/28
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org