А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - May 1st, 2003
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
04:11 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Як добра, пасядзеўшы з добрым сябрам за бутэлечкай iталiйскае грапы, праехацца па начным горадзе, ў час нацiснуць на тармазы, каб з дазволенай хуткасьцю мiнуць соннага палiцaя, i рушыць сабе далей, калi нiхто табе ўжo не перашкаджае. На вулiцах нiкога, сьветлафоры ўсе зялёныя - для цябе й толькi для цябе, нават шаша ўся твая, у машыне гicпанская музыка, ў галаве прыемны туман... А на ганку сустракае рудзенькая котка Воленька, што пайшла на хвiлiнку падыхаць сьвежым начным паветрам ды не заўважыла, як дзьверы зачынiлiся...
Tags: cats, cats::volen'ka
|
|