А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - May 11th, 2003
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
09:20 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Масква канешне лайно - 1 Вось тут serebro@lj распавядае, як прыватны Альфа-банк на паўтары тысячы рублёў сказаў: "Мы з такімі сумамі не працуем". А гэта амаль $50. Свой першы рахунак у ЗША я адчыняў з $25. Заняла гэта паўгадзіны, а можа й цэлую. Весь гэта час цётка ў банку адказвала на мільён маіх пытаньняў, запаўняла паперкі, кудысьці тэлефанавала - і пастаянна ветліва ўсьміхалась.
Moscow is shit for sure original: http://www.livejournal.com/users/tiphareth/249928.html
Current Music: Les Thugs - I.A.B.F
|
|
09:23 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Масква канешне лайно - 2 Быў у гасьцёх, там працавала "расейская" тэлевізыя, паглядзеў праграму з "мульцікамі". Haмаляваны вядучы - кот Парфірый, дапамагае яму мышка Аглая aka Глаша. Ну, думаю, якія малайцы расейцы, выхоўваюць сваю моладзь "у духу непавагі да чужога". А потым заўважыў трохі дэталяў... а) Мульцікі ўсе - яшчэ савецкія, калі я быў малы, ужо некаторыя зь іх былі страшэнна старыя. Tакое ўражаньне, што за апошнія гадоў дваццаць мульцікаў проста не рабілі; б) Кот апрануты ў малінавы сьпінжак і паводзінамі вельмі нагадвае Пельша. Ну, зразумела, на ўсёй тэлевізыі адзіны вядучы са сваёй уласнай манэрай, таму ў дзіцячай підарачцы трэба рабіць копію; в) Раз-пораз мышка Глаша (напэўна, хоча падкрэсьліць інтымны характар іх адносінаў) фамільярна зьвяртаецца да ката "Порфі". ПОРФI! Усё гэтае хараство разьбівалася аб невялічкую паперку: "Штаноў няма"
Current Music: Les Thugs - I.A.B.F
|
|
09:58 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Зразумеў, чаму я на канцэрце не пазнаў у твар borisl@lj - бо той, як прыйшоу, дык адразу пачаў усьмiхацца, й усьмiхаўся ўсе дзьве зь нечым гадзiны. Зусiм не такi сур'ёзны, як на юзерпiку
Дарэчы, ge_m@lj таксама ўсьмiхаўся, але яго яшчэ можна было пазнаць па носе :)
А psoy@lj расьпісаўся ў мяне на гіпсе. Намалякаў merzavka@lj'інай асадкай нешта на ідыш, як сказаў, перакладаецца "Здароўе - гэта галоўнае". Як здыму гіпс, захаваю на памяць :)
|
|