А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - January 21st, 2004

January 21st, 2004

January 21st, 2004
11:07 pm
[User Picture]

[Link]

Апрацоўшчыцкая
Крывая хiбарка з пачарнеўшым надпiсам "Апрацоўшчыцкая". Маленькае дзяўчо баязьлiва адчыняе дзьверы - й сустракаецца позiркам з вялiкай цёткай у забруджаным халаце.
- Ты да каго?
Няўпэўненым галаском дзяўчынка адказвае:
- Тут паведамленьне, трэба апрацаваць.
- А што на канвэрце напiсана? "Тыц"? Направа па калiдоры, трэйцiя дзьверы зьлева, спытай Сьцяпана.
Дзяўчо прасоўваецца ў вялiкi пакой. Ля сьценкi на падлозе храпiць Сьцяпан - Апрацоўшчык Тыкаў.
- Тут вам паведамленьне.
- Мне? Дай сюды.
Сьцяпан хапае канвэрт бруднымi рукамi, рве паперу пагрызеным пазногцем, разгортвае цыдулку й чытае.
- Тык. Сапраўды мне. А хто цябе даслаў?
Дзяўчынка чырванее, цiхусенечка кажа:
- Ёсьць у нас адзiн такi. Аб'ект!
- Аб'ект-хуект, ведаем мы такiя аб'екты. Тыкi да мяне толькi кампаненты й дасылаюць. Як завуць яго?
- Ой, дзядзечка, я й ня вымаўлю. Бiт Батонавiч Пяты, сын Батона, унук Кампаненты, праўнук Аб'екта-Прабацькi.
- Гы, напужала Прабацькам. Усе мы ад яго - й я, й ты. Дык якi ён, кажаш, Пяты? Зараз пагляджу.
Сьцяпан дастае з кiшэнi скамэчаны аркушык, пазногцем водзiць па радках, прыглушана адлiчвае "нуль, адзiн, два, тры, чатыры". Вось, знайшоў. Абалонка!
- Што?! - пытае з калiдора Абалонка - тлустая баба ў шэрым палiто й чырвонай хустцы.
- Расчынi вакно, ды запусьцi ў яго Сецявую Шуфлядку!
- Ось зараз усё кiну й пайду запускаць тваю Шуфлядку, у мяне-ж шчэ крупа не перабраная!
- Пра крупы нiчога ня ведаю, а Шуфлядку запусьцi. А ты, дачка, давай назад, да Батонавiчаў, можа iм яшчэ што спатрэбiцца, дык няхай кажуць - усё зробiм. Сьцяпан зноў кладзецца на падлогу. Дзяўчынка выходзiць з хiбары, стаiць колькi хвiлiнаў ля ўваходу, глядзiць на вакно, чакае на Шуфлядку, але нiчога не адбываецца. Яна плюе й пацiху крочыць назад - да Бiтаў Батонавых.

код i тлумачэньнi )

(3 comments | Leave a comment)

Previous Day 2004/01/21
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org