А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 13th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:27 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Back online Дзьве сецявыя карткі, адзін юэсбі кобель, пераўстаноўленая ўінда... затое цяпер кобельны цярнет працуе! А зусім нечакана музычка са стужкі Hellraiser: Bloodline вельмі падыходзіць да працэсу пераўстаноўкі ўіндоўс...
Current Mood: Busy - skip=550 Current Music: Sisters of Mercy - A slight case of overbombing
|
|
10:42 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Дарэчы, мяне ўчора спыніў мясцовы мент. Мы пакуль не выправілі дакуманты на машыну, значыць, без адпаведнае налепкі ставіць яе на нашай вуліцы не магу. Знайшоў я месца ў трох кварталах ад нас, дзе абмежаваньня няма, паставіў там, нацягнуў шашку-підарку й пайшоў сабе ціхусенечка. Побач праехалі дзьве паліцэйскія машыны адна за адной, ну а мне якая справа? Йду сабе, думаю пра сваё. Тут яшчэ адна машына пад'язджае, выходзіць зь яе мент і пачынае даёбвацца - і куртку яму рашпілі, і ў пакуначак, што быў у руках, дай заглянуць, і дакуманты пакажы. Бачыць, што прычапіцца немагчыма, тры разы пераспрасіў нумар дома (а спытацца пра нумар кватэры нават не дадумаўся, прафесыянал, блін), прамармытаў, што быццам дзесьці абакралі хату й яны шукаюць вінаватых. Але я так думаю, яму мой тэрарыстычны тварык не падабаўся. У Менску ў мяне, здаецца, ніводнага разу так проста на вуліцы дакумэнты не правяралі. І яшчэ - пасьля падумаў, ці мог я адмовіцца рашпільваць куртку й патрабаваць ад яго ордэр на вобыск? Ці такая адмова адназначна была-б супрацівам дзеяньням паліцэйскага?
|
|