А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 24th, 2004

March 24th, 2004

March 24th, 2004
01:47 pm
[User Picture]

[Link]

Не жыцьцё, а tasklist
Як-жа мяне дастаў гэты цэйтнот! 2-га здаваць сайт, а ні фіга ня зроблена. 26-га з раніцы ехаць у Рад-Айленд, днём - у Норвуд і Медфілд, а ўвечары ў Кембрыджу будуць граць Gogol Bordello, хто са мной?
Нядзелю й панядзелак - зноўку ў RI.
2-га трэба запісвацца на клясы ў Bentley; 9-11 - граць у штодзекалі ў Вашынгтоне (НЕ ЗАБУДЗЬ ЗАМОВІЦЬ ГАТЭЛЬ!), 15 - здаваць падаткі.

З музыкі за апошнія дні пераслухаў наступнае (rated using fakejazz system):
Cure - Boys Don't Cry - 12 - клясычны поп-панкавы альбом, шкада, што больш так ніхто ня робіць
Sisters of Mercy - A Slight Case of Overbombing - 12 - калісьці я наогул лічыў Элдрыча сваім любімым кампазытарам. Цяжка сказаць, хто піша болей "прывязьлівыя" мэлёдыі
Shamen - Boss Drum - 8 - шмат шыкоўных песень, але шмат filler'у
Shamen - Move any Mountain Progen 91 - 8 - прыкольныя рэміксы неблагое песьні; ў дадатак прыкладаюцца сэмплы, так што аматары могуць рабіць уласныя міксы. зь вядомых мне гуртоў такое рабілі толькі Shamen, Pitchshifter і Палац :)
Sweet 75 - 6 - праект Наваселіча, што бумкаў на басу ў Нірване; цікавая музычка з лацінамірыканскім уплывам, не вызывае тае агіднасьці, як фуфайцеры, але й не запамінаецца ні фіга
Klaus Schulze - Irrlicht - 9 - электронная музыка, якую зрабілі да таго, як прыдумалі электроніку
Skankin' Pickle - Green Album - 7 - неблагі ска-панк з добрымі кавэрамі Devo, Police, Bad Brains, Gorilla Biscuits...
Surf Punks - Locals Only - 6 - прыкольны, як няцяжка здагадацца, сёрф-панк
Slickee Boys - Live At Last - 3 - тупы беспантовы панк
Waxing Poetics - Bed Time Story - 3 - нейкі пралетарскі рок, як толькі яно да мяне трапіла?

(3 comments | Leave a comment)

Previous Day 2004/03/24
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org