А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - June 20th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
11:27 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Летуценьнікі а мы ўчора паглядзелі берталучавых летуценьнікаў. Майкл Піт падобны да Лёнечкі ДыКапрыі, Ева Грын да лжэюзэрыцы ellita@lj, сцэна, калі гераіня прачынаецца пасьля прыходу бацькоў нагадвае показку "калі-б маці бачыла, што я палю", сэнсу наогул няшмат, а наогул стужка прыгожая. Вось гэтая адсутнасьць сэнсу й прыводзіць да таго, што людзі пачынаюць абмяркоўваць памеры арэолаў і перавагу правай рукі перад левай у важнай справе таварыша Анана.
А да таго трапілі ў бразыльскую харчэўню ў Медфардзе. Пакуль елі, глядзелі канцэрт гурта Skank па бразыльскай тэлевізыі. Мяне ўразіла, што на плошчы, дзе яны гралі, было некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, такіх натоўпаў даўно ўжо ня бачыў.
Allmusic.com зноўку адмеціліся - цяпер занеслі Skank да Rock en Español :)
|
|