А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - July 28th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:10 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Сяджу, нікога не чапаю, шлюхаю радзіва, кажуць, сэнатаркеры прыплыў у бостан на воднай таксоўцы, сёньня будзе талкаць прамову. Раптам тэлефануе жонка - маўляў, выйшла папаліць, а там керы стаіць, а зь ім трохі чалавек з тэлевізыі. Вазьмі - прашу - ў яго аўтограф, хай будзе на памяць. Паляцела яна на свой пяты паверх, схапіла аркуш ды асадку, прыляцела назад, дае, той пытае - можа, хочаце што спытаць? Не, кажа, вы тут распішыцеся, каліласачка. Ён распісаўся й усьміхаецца - няўжо вы падумалі, што я сапраўдны сэнатарджонкеры? А тэлевізыйшчык бегае вакол і здымае, здымае. Засаромелася жонка, пачырванела й бягом адтуль, але паперачку з подпісам ілжэкеры захавала.
Current Music: Green Jelly - 333
|
|