А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - September 12th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:53 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Торцік ужо стаяў на стале, гарбата яшчэ не пасьпела, а размова ў нас зайшла пра палітыку. Я прыгадаў допіс dyak@lj, ўзяў ножык і стаў тлумачыць на торціку: вось - адразаю кавалак - чорныя, вось мексыканцы, вось бапцісты, вось кансэрватары, вось агалцелы ваенна-прамысловы комплекс; а вось як яны дзеляцца на рэспубліканцаў і дэмакратаў; потым пілі гарбату, а жонка ўсё казала - вазьмі мексыканцаў, іх болей.
Потым andryuha@lj стаў паказваць сваю калекцыю марак. Сярод іншага там была савецкая серыя пра Леніна - Ленін у Лейпцыгу, Ленін у Цурыху, Ленін у Парыжы; жонка паглядзела й кажа - ну проста як гномік у Амелі.
Адыгралі пробны тур АІСТу. З-за затрымак у аўдыё й распіз несабранасьці каманды ўсю гульню былі ў жорсткім цэйтноце; адно пытаньне lengie@lj ўзяла акурат праз 5 сякунд пасьля таго, як выйшаў час; а я дагэтуль не магу сабе дараваць, што не прыгадаў, хто такі Інгвар Кампрад; а яшчэ ў юзэрінфа сабе паклаў, адно слова - дзюндзя.
Потым гуляліся ў прыкольную італійскую гульку, не запомніў назвы, але Bang! там Дзікі Захад, і ўсе ва ўсіх пуляюць; можа сёньня шчэ папуляем.
А яшчэ глядзелі стужачку пра аўтамабіль, скрыпку й сабаку Кляксу. Файная рэч, каб яны шчэ ня пелі... Але размовы герояў трэба расьцягнуць на цытаты: "Я сплю й сплю, а мяне ня чуюць і ня чуюць", "Талент павінен быць галодны, але нельга, каб дзяўчына плакала", "Там было тры кацяняці, а кацяняці ў залік ня йдуць!", "Коткі ёсьць - землятрусу няма; дзе я вам яго возьму?", "Землятрусу няма, а ахвяры ёсьць", "Людзі глянуць і скажуць - сабакі лятуць, вось і восень"
Current Mood: accomplished Current Music: Pere Ubu - The Shape of Things
|
|