А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - September 21st, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
02:54 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Laibach Не заўважыў, як прайшло дзесяць год.
Першы й апошні раз я бачыў Лайбах жыўцом у менскім палацы прафсаюзаў годзе ў 1994. Яны тады езьдзілі з альбомам NATO. Народ большай часткай сядзеў, лічаныя адзінкі танчылі ў праходах. На мне быў індзійскі швэдар зь доўгімі рукавамі, я выцягнуў іх, як у кашулі вар'ята, й адрываўся. Дарэчы, нічога пост-NATO ад Лайбаху я ня чуў - ці варта?
Дык вось, гэтыя славенскія гукаманьякі ў дзень кастрычніцкае рэвалюцыі будуць граць у калыбелі мірыканскае рэвалюцыі. А швэдар той у мяне дагэтуль захаваўся
|
|