А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - October 21st, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
04:36 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
дурдыбар Тэлефон пасьля хрышчэньня ўключыўся, але, па-першае, забыў усё. Усё. Кантакты, календар, таскі... Кнігачыталкі. Дзьве! Раманы Лук'яненкі. Тры! А па-другое, адключыўся гук. Ці-мабіль ловіць, але не чуваць ані мне, ані мяне.
Падаткавая даслала ліст, патрабуе заплаціць стольнік штрафу. Прыйдзецца, а што зробіш?
Пагаварыў праз Y!Messenger з М., толькі сабраўся адключацца, набраў "усё, я падаю", нават не націснуў Enter, а кантупер ужо павіс.
Затое схадзілі на прэзентацыю Гугля, атрымалі халяўныя майкі, ды яшчэ я выйграў пляжную падсьцілку з гуглеўскім лога. А яшчэ знайшлі на галоўнай вуліцы вьетнамскую сталоўку з прыгожымі талеркамі й смачнай ежай (але соўсы там пахнуць так жахліва...)
|
|