А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - February 23rd, 2005
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
09:00 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Схадзіў на працу - 2 Зноўку запускалі ў будынак з эскортам. Але гэта ня той эскорт-сэрвіс, якога можна было-б жадаць. Кіраўніку (на другі дзень!) надакучыла мая крытыка ягоных сьпецыфікацыяў, і ён сказаў мне пісаць самому. Ну, напісаў, сабраў мітынг з кіраўнікамі сьмежных аддзелаў, адобрылі. Мараканец сказаў, што я падобны да Салмана Рушдзі, але-ж ён стары й лысы... Недалёк ад працы сынагога, здаецца, зачыненая. А навокал - маленькі Эль Сальвадор, толькі раз-пораз сярод лацінасаў трапляюцца чорныя твары. На пошце ляжаць халяўныя кампакты AOL Latino. Нанёс кампахтаў Wire, Fall, Pere Ubu, ды Scar Crow - цяпер можна й жыць, нават чытаць дакумэнтацыю не так ламае.
Current Music: Ismael Lo
|
|