А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 9th, 2005

April 9th, 2005

April 9th, 2005
10:49 am
[User Picture]

[Link]

Палітычная прасталытка Валеры Лебедзеў.
(беларуска-амэрыканская палітыка, бруд і лайно, лепей не чытайце, каб не марацца)

Лукашэнка даў вельмі пазытыўнае для яго інтэрвію нібыта рэдактару амэрыканскае газэты "Русская Амеріка". Інтэрвію было шырока раскручанае ў беларускай афіцыйнай прэсе. Журналістка
"Белорусской Деловой Газеты" Ірына Халіп стала шукаць гэтую "Русскую Амеріку". І не знайшла.
Нібыта рэдактар нібыта газэты "Русская Амеріка" Аркадзь Мар падаў на журналістку БДГ у беларускі суд - патрабуе дробязь, толькі $1000000.

Мясцовы бостанскі "журналіст" Валеры Лебедзеў выдаў аграмадны артыкул пад назваю "Белорусская оппозіція", дзе палівае брудам Халіп, "БДГ" і ўсю беларускую апазыцыю (пры чым тут яна? "БДГ" - НЕ палітычнае выданьне). У прыватнасьці выдае такі аргумэнт: "нью-йоркская газета "Русская Америка", издающаяся с 1999 года, большим тиражом, что она выходит каждую неделю, вышло уже 324 номера - это не идет ни в какое сравнение с оклахомской тезкой, которая начала выходить гораздо позже (в сети имеются номера только с 2003 г., выходит раз в месяц!)"

Адчыняем Тырнет, глядзім.
Вось сайцік газэты з "большим тиражом". Заўважым, што ў такога вялікага выданьня рэклямы практычна няма (у той час, як УСЕ расейскамоўныя газэты ў ЗША жывуць толькі за кошт рэклямы й больш чым на 50% аддаюць менавіта ёй).
Заўважым, што на сайціку ёсьць апошні (нібыта 327-ы) нумар з ажна чатырма артыкуламі (у тым ліку адным артыкулам Валерыя Лебедзева) (але калі паклікаць па рубрыках, то знойдзем яшчэ схаваны пяты).
Заўважым, што рубрыкі з галоўнага меню сайту "Президенты США", "Литературная страничка" і "Время муз" - пустыя. Гэтаксама пустыя спасылкі пад шапкай "Інфармацыя" - "Авторы" і "Прайс"
Заўважым, што ў архіве можна знайсьці яшчэ 1 (адзін) нумар - 324-ы, ў якім тры артыкулы, ў тым ліку з тым самым інтэрвію Лукашэнкі.
Заўважым, што дамэн rusamny.com упершыню зарэгістраваны 31 сакавіка 2005 году.
Заўважым, што паштовы адрас "паважанага выданьня" - sokall2002@yahoo.com . Камэнтарыі патрыбныя?
Заўважым, што старонка з інфармацыей а рэдакцыі называецца Reduction.htm, што ніколі-б не зрабіў чалавек, які ведае ангельскую мову (а значыць, сайт рабілі дзесьці ў самой Беларусі ці Расеі, хуценька і "на каленцы")
Нарэшце заўважым, што ў складзе рэдкалегіі - той самы Валеры Лебедзеў.

Выснова - Лукашэнка зрабіў майстарскі ход - раскруціў ўласнае пазытыўнае інтэрвію, а зараз спрабуе яшчэ й рыбку зьесьці (разарыць судом "БДГ"). Эмігранты Мар і Лебедзеў - нечыстаплотныя людзі, што дапамагаюць Лукашэнку, напэўна-ж, не бясплатна.

Update: Правілы ЖЖ не дазваляюць публікаваць пэрсанальную інфармацыю, але яе можна лёгка знайсьці, напрыклад, на http://phone.people.yahoo.com/. Сволач нумар раз адшукваецца як Arkadiy Mar from NY, сволач нумар два як Valeriy Lebedev from MA

Update 2: Выдавец газэты карпарацыя "KEY PUBLISHING, INC" была ўпершыню зарэгістраваная ў кастрычніку 2004 года.

(29 comments | Leave a comment)

Previous Day 2005/04/09
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org