А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - May 11th, 2005
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
07:26 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Кароткі лытдыбар На працы перакрылі кісларод ЖЖ. Таму не чакайце ад мяне ўдзелу ў дыскусыях і нават чытаньня стужкі. Чытаю, калі магу, але нячаста. Калі вы пісалі нешта, што на вашу думку, мне трэба ўбачыць - кіньце спасылку сюды.
У панядзелак едзем на тыднёвыя вакацыі. Лас-Вегас - Гранд Каньён - яшчэ нейкая арызонская хрэнь - горны парк Брайс - горны парк Заян (ці Сыён), дзе ўжо былі - зноўку Лас-Вегас. Зайздросьціце? А тое-ж!
Каханая жонка ўчора пайшла на інтэрвію. Праз паўгадзіны зразумела, што пазыцыя зусім не такая, як напісалі ў аб'яве. Яшчэ праз паўгадзіны зразумела, што пазыцыя - ну проста пад мяне зробленая. У рэзультаце зараз на інтэрвію йду я :)
Для інтэрвію спатрабавалася тэрмінова падправіць рэзюмэ. А ў мяне кампутар легальны, на ім толькі Word Viewer. Прыйшлося ў тэрміновым парадку пампаваць ды інсталяваць OpenOffice. Адчуваю сябе проста Ўолі з коміксаў
|
|
07:03 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Gogol Bordello @ Middle East Club - live photos Нехта выклаў здымкі з канцэрту Gogol Bordello. Так ці так
|
|