А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - August 30th, 2005
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
06:57 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Па рацэ далёка штрудэлі плылі
Ilvyanyatka@lj ўчора прыцягнула дадому зброю масавага зьнішчэньня таліі пад такой роднай назвай "cherry strudel". З тае нагоды адбыўся невялічкі імправізацыйны канцэрт.
А я лягу, прылягу Ўскрай гасьцінца старога Я здарожыўся трохі, Зараз штрудэль я зьем.
Супыніўся гнеды пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над ракой. Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі... Па рацэ далёка штрудэлі плылі!
Ты казала, што ў нядзелю Пойдзем разам па штрудЭлі Я прыйшоў, цябе няма Падманула, падвяла
Панадзіўся журавель На вішнёвы на штрудэль
Я - рок-музыкант старых традыцый, Дай вішнёвы штрудэль - такая пазыцыя!
Рака, што цячэ ля карчмы, дзе каля моста мур. Вішнёвы штрудзель на ім, пад штрудзелем смур. Маёр, што адведаў яго, адыйшоў ні з чым, Гэты штрудзель старэйшы за старажытны Рым.
Цёмны штрудэль у Караліне...
Ты помніш, Стэфка, той вішнёвы штрудэль мой І як маўкліва яго елі над ракой Ты помніш, як мы потым пад месяцам ішлі I пацалункі ўпотай залішнія былі...
О-о! Сонца ў вочы! О-о! Вецер у твар! О-о! Вішнёвы ем штрудэль!
Мы заўсёды чакалі на штрудэль І ніяк не маглі дачакацца Тату трэба было на работу Маці трэба было на працу...
...цёплы вішнёвы штрудэль Будзе ад ёлкі ў доме. Раніцай прыйдзе Студзень I зменіцца нумар года.
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я азёрную сінечу вёсламі лаўлю. Моўчкі я кусаю ў росах трохі штрудэлЯ Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
Заплаціце аркестры, каб болей не йграла, Хай штось вып'юць, закусяць, хай адно памаўчаць. Я пабіты, парэзаны, пашыты, пастрэляны Аб вішнёвым аб штрудлі як умею, то буду спяваць
I болей ніколі ў жыцці да Рагойшы Я не пайду... Лепш наемся ў Мойшы, У простай звычайнай карчме местачковай Штрудэль салодкі, штрудэль вішнёвы!
За туманамі нічога ня ўбачыць Абраніла я вішнёвы штрудэль...
Дарогу-ж мы знаем да вас-ягамосьці І езьдзіць мы будзем да вас часта ў госьці І хто на адведы, а хто на радзіны Вазіць штрудля аж па дзьве паласьніны
|
|
09:42 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | “Рэмбрандт” атрымліваецца пры медленным уліваньні аднаго кампанэнта ў другі па хустачцы, каб яны не перамешваліся. Калі гэта атрымалася - перад намі “Арыгінал”, калі не — “Падробка”. Калі ў піва (каля 500 гр.) дадаваць гарэлку (каля 50 гр.) — “Раньні Рэмбрандт”. Калі наадварот, у гарэлку (каля 200 гр.) дадаваць піва (каля 100 гр.) — “Позьні Рэмбрандт”.
Current Music: Peter & The Test Tube Babies - Pissed And Proud
|
|
06:13 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Яшка Казанова Я ничего не понимаю в поэзии, но стихи Яшки Казанов{ой|ы} (lj user juzz) охуительны.
...от этой осени. ни шанса спастись. нет потаенных троп. мы будем пить глинтвейн и жаться друг к другу в тесноте метро.
Current Music: Ratos de Porao - Anarkophobia
|
|