02:36 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Крэаціў 1. Сёньня стварыў неба і зямлю. Зямля атрымалася нябачная і пустая. Проста бездань нейкая й цёмна навокал, лунаў над вадою, як сраны венік. Націснуў якуюсь пімпачку й сталася сьвятло. А зараз ужо сьцямнела, пайду спаць.
Comments | Comment on this 2. Знайшоў нейкую хрэнь, кажуць - сэпаратар. Пакруціў, аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. Назваў цьвердзь небам. А што-ж я ўчора стварыў? Ат, хто яго ведае...
Comments | Comment on this
3. Узяў анучку, сагнаў усю ваду ў адно месца, дык навокал явілася суша. Назваў яе зямлёю, а збор вады назваў морамі. Няблага так атрымалася :)) Накідаў зярняткаў, хай, блін, расьце, калі ўродзіць траву, дык і файна.
Comments | Comment on this
4. Папрыкручваў лямпачак, хай сьвецяцца на цьвердзі дзеля аддзяленьня дня ад ночы, калі хто на гадзіньнік жмоціцца. Паставіў дзьве вялікіх - адну, каб бачыць днём, другую паменей - каб уначы ногі не пераламаць. Ну й дробязі трохі, назваў зоркамі.
Comments | Comment on this
5. Трэба-ж было ваду памяняць, а тое там зараз нейкія паўзуны, аж жах бярэ! Зноў-жа птушкі лётаюць па цьвердзі нябеснай і крылы не ламаюць. Трэба-б іх дустам, але лянота. Тады кажу: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай множацца на зямлі.
Comments | Comment on this
6. Стварыў віртуала:) Даў яму усякую траву:):) й сказаў - гэта будзе ежаю:):):):)
Comments | Comment on this
7. Аську адключыў, на камэнтары адказваць ня буду. Трэба-ж і адпачыць!
Comments | Comment on this
|