А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - October 8th, 2005
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
07:49 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Чарлі й Чакалядная Хвабрыка Паглядзелі "Чарлі й чакалядную хвабрыку" з Джоні Дэпам. Што скажу - кг/ам. Джонідэп выглядаў гатычна й хадзіў па сваёй ніібацца глямурнай хвабрыцы. А скончылася сямейнымі каштоўнасьцямі й надвышанай канцэнтрацыей саплей у чакалядзе, а нам гэта есьці. Вельмі не спадабаліся жарцікі наконт канібалізму - былі-б у мяне дзеткі, не захацелася-б, каб яны такое чулі/так жартавалі. Карацей кажучы, гітарыстам (ён граў з батхолсурферамі ў праекціку P) мне джонідэп падабаецца нашмат болей за актора.
Пасьля гэтага забеглі ў другую залю, дзе глядзелі апошнія 15 хвілін "Вайны Сьветаў". Там добрыя марсіяне мачылі дрэнных саентолягаў, але захварэлі й памёрлі, так што галівудскага гэпі-энду не атрымалася. Ды яшчэ й разбурылі будынак, вельмі падобны на кембрыджскую Glass Factory, што на 28-м шляху.
Current Music: Гражданская Оборона - Долгая Счастливая Жизнь (рыхтуемся)
|
|
08:52 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
І спяць паэткі – сняць яны, так, так, дакладна, прас вясны А вось чалавек перакладае мініяцюры Германа Лукомнікава на беларускую мову! http://www.livejournal.com/users/dm_dmitriev/8984.html http://www.livejournal.com/users/dm_dmitriev/24583.html
Current Music: Владимир Утёсов - Конопля
|
|