А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - December 9th, 2005
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
05:52 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Надвор'е-дыбр Учора ўсё было так добра - пісалі пулю і пілі партвейн. Дадому я дапоўз каля дзьвюх ночы й заваліўся спаць... А а шостай прачнуўся зь цяжкім бадуном і пацягнуўся на працу. Там мяне "ашчасьлівіў" раптоўны званок ад рад-айлендскіх пажарнікаў. Ўначы загарэлася выцяжка (яе, як вызначылася, трэба штогод чысьціць), яны прыляцелі, зламалі нешта й патушылі, але ўсіх жыльцоў адправілі куды падалей. Такім чынам, палову дня правёў за тэлефонам - размаўляў з пажарнікамі, building inspector'ам, страхоўкай, чысьцільшчыкамі ад наступстваў пажару (цэльная кампанія, якая толькі такім і займаецца), дасылаў і атрымліваў факсы й г.д. Паміж тым неяк яшчэ й працаваў. А другой гадзіне вырашыў, што трэба самому на гэта паглядзець, разьвітаўся на працы й паехаў... Праз паўгадзіны дапоўз да шашы, якая рухалася з хуткасьцю паўдохлага вярблюда. Бачнасьць была нулявая. Я зразумеў, што па дарозе да Рад-Айленду ці разаб'юся, ці звар'яцею, і вырашыў вяртаць дадому. Вакол бліскалі маланкі (разам са сьнегам!), наабапал дарогі стаялі машыны, што завязьлі ў сьнезе. У нейкі момант дворнікі сказалі "Хрусьць" і спынілі рухацца. Я адчыніў левае вакно, высунуў руку са шчоткай і так і ехаў - правай трымаў баранку, левай, чысьціў шкло. У адзін момант канктрэтна застраў, але хутка выпрастаўся (даў задні ход, а потым праехаў з разгону). Карацей кажучы, а пятай дабраўся дадому, прычым акрамя гарбаты нічога ня еў.
|
|