А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 27th, 2006
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
07:55 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Ад сябрастужкі за апошні тыдзень пачуцьцё схізафрэніі. Ва ўсім сьвеце людзі жывуць сваім нармальным жыцьцём - заводзяць катоў, змагаюцца супраць адстрэлу цюленяў, езьдзяць у адпачынак, слухаюць музыку, бухаюць... А паведамленьні з Беларусі робяць уражаньне, быццам раптам ажыла кніжка пра царскую Расею пачатку ХХ ст. - мітынгі, дэманстрацыі, паліцаі, правакатары, яўкі, арышты, турмы, перадачы. Гэты вусаты жук-калгасьнік наслаў на мой народ у маім горадзе робатаў у баявой вопратцы, які кідаюць у людзей гранаты (добра яшчэ, што не баявыя) і дымавыя шашкі. Никогда в жизни не мог бы себе представить, что буду получать телефонные звонки с вопросом "Ты на свободе?" когда в двух шагах от тебя взрывается взрывпакет кристально осознаешь в какой стране живешь
Але гэта - пачатак агоніі ўлады. Людзі навучыліся ненавідзець. Незалежнасьць 1991-га пачалася з разгону мітынга ў Курапатах у 1988. Так і тут - кожная граната, што ляціць у народ, дадасьць сотні людзей, што знойдуць у сабе моц выйсьці супраць дыктатуры.
ВЕРЫМ МОЖАМ ПЕРАМОЖАМ
|
|