А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 2nd, 2006

April 2nd, 2006

April 2nd, 2006
08:32 am
[User Picture]

[Link]

Першае красавіка прайшло не дарэмна!
Спачатку мы затэлефанавалі [info]vvz@lj й распавялі, што ў Квінсі адчынілася малдаўская рэстарацыя. Уладзік, зразумела-ж, зацікавіўся ды стаў распытваць, як туды даехаць. Пасьля падрабязных directions Уладзя нарэшце запытаў, як рэстарацыя называецца. Як пачуў адказ "Дзевяціэтажка", засьмяяўся (раней ён распавядаў, што гэтае слова - адзіная розьніца паміж лексіконам малдаўскай і румынскай моваў).

Потым [info]ilvyanyatka@lj набрала [info]ksenija_petrova@lj й стала агітаваць яе прыехаць з катом Батыям у Чайнатаўн, бо там будзе конкурс на лепшага кітайскага ката (а ў Ксюшы, ў адрозьненьне ад Ільвяняткі, хлопчасябра напалову кітаец).

Падвечар спыталі [info]lengie@lj, ці зьбіраецца яна ў Міддл Іст Клюб на канцэрт "Чайфу". Калі яна ўжо пачала зьбірацца ехаць у Кембрыдж, прызналіся.

Працягваючы тэму хаўчыку, разрэклямавалі [info]alenok@lj быццам бы новую ўкраінскую рэстарацыю "Так".

Але найлепшы прышпіл быў апошнім - [info]ilvyanyatka@lj акупавала хатні кампутар гаспадароў і пачала гнаць крэаціў. У рэзультаце [info]andryuha@lj была прадэманстраваная амаль сапраўдная старонка Гугля, якая па запыту "Vatutino Airlines" і кнопачцы "I'm Feeling Lucky" адчыняла сайцік http://www.vatutino-airlines.com/ - дзе былі фоткі ерапляна братоў Райт і расклад палётаў на Юркоўку, Зьвенігарадку, Чаркасы й Лёндан. Гэта трэба было бачыць - я спужаўся, што [info]andryuha@lj памрэ з рогату.

Паглядзелі High Fidelity - цудоўная стужка! Нягледзячы на тое, што музычны густ у ніх быў дрэнны, а Green Day зусім непадобныя на Stiff Little Fingers, ды й версыю Suspect Device яны сыгралі няправільную!

Well, I've been listening to my gut since I was 14 years old, and frankly speaking, I've come to the conclusion that my guts have shit for brains.

Current Music: Глюкі

(Leave a comment)

TimeEvent
09:19 am
[User Picture]

[Link]

Кагнітыўны дысананс
У каталёзе Victoria Secret - сінія штаны, на дупе якіх белымі зялёнымі літарамі напісана PINK


Беларускі гурт пад назвай "Шляхта". Грае рэп

Current Mood: confused

(2 comments | Leave a comment)

TimeEvent
10:24 am
[User Picture]

[Link]

Belarus Endownment
Атрымаў на свой запыт зь "Вясны-96" вось такі ліст:

Прывітаньне, Сяржук,

грошы для ахвяраў рэпрэсіяў можна пералічваць на рахунак фонду, зарэгістраванага ў Бельгіі. Яны дойдуць па прызначэньні. Адрас: www.belarusendowment.org рахунак там падаецца.
Дзякуй за жаданьне дапамагчы.
Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна"
X-post: [info]syarzhuk@lj [info]belarus_america@lj

(Leave a comment)

Previous Day 2006/04/02
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org