А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - September 28th, 2008
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:28 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Metallica - Death Magnetic А Металіка тымчасам запісала новы альбумчык 'Сьмяротны магніцік'. Вось на вытрубцы ляжаць 4 песьні, ды й астатнія недалёка. У адрозьненьне на папярэдняга St Anger, які я проста ніасіліў даслухаць да канца, у гэты раз усё гучыць прыстойна, ў духу "...And Justice for All" і трошкі "Master of Puppets" - такія-ж доўгія песенькі з гітарнымі салякамі (мне нават здалася, што ў першай песеньцы ёсьць нешта ад Blackened, ў другой ад Sanitarium, а ў трэйцяй ад Master of Puppets). Запісана ўсё, канешне, вельмі гладзенька, мэлёдыі вылізаныя, галасок Хетфілда гучыць незлабіва, карацей кажучы, гэта сімулякр былога велічу. Але, халера, падабаецца данельга :)
|
|