Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет imp_878 ([info]rydel23@lj)
Re: як наконт вашых кпінаў на маю адрэсу??
1) "Вы" было ўжытае не як ветліва-фармальная форма, а як множны лік, бо я меў на ўвазе цябе зь Януком :)

2) Дзякуй за тлумачэньні пра ЖЖ. Дадатковае пытаньне: калі я ня маю права пасьціць у нейкую групу, то як я магу атрымаць дазвол?

3) Цікавая кацапа-маскальская клясыфікацыя. Я якраз чытаў апавяданьне Арлова пра тое, як ён наведаў Латвію. ІМХО, гэта нават не аповед, а хутчэй зацемкі ў стылі ЖЖ :). Вось стуль цытата:

"Андрыс адседзеў тры гады за тое, што павесіў над сельсаветам латыскі нацыянальны сьцяг. «Запомні, Володя, - казаў ён мне, - русские никогда не будут здесь хозяинами. Если бы ты был русский, я бы с тобой не сел выпить». Праз пару месяцаў Андрыс у штармавую ноч уцёк на маторцы на швэдзкую выспу Готлянд.

Спусьціўшыся з сабора, можна паслухаць музыкаў, пакласьці ім нешта ў капялюш і рушыць далей. А можна й не пакласьці.

Зусім ня так проста разьмінуцца з музыкамі, што ўладкаваліся ў вузкім аркавым праходзе па дарозе да сабора сьвятога Яна. На выхадзе скрыпач, не пакідаючы граць, заступае вам дарогу, у пяшчотным голасе скрыпкі праразаюцца сталёвыя ноткі эпохі незалежнасьці й эканамічнага абвалу, і рука сама сабою цягне з кішэні пяць рублісаў.

У электрычцы, што вязе мяне ў Юрмалу, да мора, я разгортваю сьвежы нумар газэты «Советская молодежь». Зрэшты, так газэта звалася раней. Цяпер гэтае заслужанае выданьне выходзіць пад таямнічай назваю «СМ - сегодня». Што такое СМ - здагадвайцеся самі. «Современная молодежь? Совковая? Суверенная? Счастливая?» А ня выключана, што і «М» - гэта зусім не «молодежь». «Макулатура? Макуха? Малина?..» Што б там ні было, два тузіны бутлікаў дэзадаранту для цела «Лунная ночь», што стаяць каля ліфту ў Вячкавым пад'езьдзе на Брывібас, выжлукціла відавочна СМ.

На першай старонцы эксклюзыўнае інтэрвію з намесьнікам камандзера рыскага ОМОНу. «Год пребывания в следственном изоляторе мало изменил его внешне, - з замілаваным дамскім прыдыханьнем паведамляе газэта, - разве что прибавили взрослости усы. В свои 32 года он по-прежнему любит покушать, но теперь вынужден еще глотать таблетки: развившийся здесь ситуационный невроз и заметно усилившийся логоневроз (заикание) - симптомы условий жизни, изменившихся не по его воле». Значыцца, жыў-быў сабе сьціплы расейскі хлопчык, «кушал», хадзіў у бібліятэку чытаць кніжкі і раптам - ні з пушчы, ні з поля - «изменились условия жизни».

Прафэсійна акцэнтаваны здымак: бамбіза ў профіль з кветачкай у руцэ, на заднім пляне - краты й ахоўнік. «Я просто хочу дать им шанс», - пачынае сваё інтэрвію гаротны хлопчык Сярожа. Дыяпазон шанцаў, што даюць хлопцы з такімі патыліцамі, настолькі вузкі, што чытаць далей нецікава."

Пытаньне: у якім годзе напісаны аповед? :)))


(Читать комментарии)

Добавить комментарий:

Как:
(комментарий будет скрыт)
Identity URL: 
имя пользователя:    
Вы должны предварительно войти в LiveJournal.com
 
E-mail для ответов: 
Вы сможете оставлять комментарии, даже если не введете e-mail.
Но вы не сможете получать уведомления об ответах на ваши комментарии!
Внимание: на указанный адрес будет выслано подтверждение.
Имя пользователя:
Пароль:
Тема:
HTML нельзя использовать в теме сообщения
Сообщение:



Обратите внимание! Этот пользователь включил опцию сохранения IP-адресов тех, кто пишет анонимно.