Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет topbot2 ([info]topbot2)
@ 2007-06-02 16:05:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Травеньскія Тэзісы (мая міні-Канстытуцыя)
ПРАГРАМА-МІНІМУМ

1. Стварэньне народнай інсьпекцыі праз дэлегаваньне па месцы жыхарства.
2. Скрынінг дэлегатаў структурамі нац.-вызвольнага руху, адсеў лукашвалі.
3. Канвент народных інсьпектараў, стварэньне інсьпекцыйных радаў на месцах, падпарадкаваньне ім адміністрацыйных і сілавых структураў.
4. Інсьпектаваньне маёмасьці, каталёг рухомых і нерухомых валёраў.
5. Пра-рэйтынг маёмасьці дзяржчыноўнікаў і лукабізнэсаў, супастаўленьне даходаў з дыяхроннай сярэдняй зарплатай у часы займаньня адпаведных пасадаў.
6. Накладаньне праз суды віраў за карыстаньне дададзенымі рэжымам ільготамі і перавышанай зарплатай.
7. Разгляд злачынных крэдытаў, віра за ЎСЕ крэдыты, узятыя ў 1991-1996 гадах. Пра-рэйтынг і віра за крэдыты, узятыя пад заніжаны процант ў 1997-2007 гадах.
8. Віра на удзельнікаў рэпрэсіўных адзінак МУС і КДБ у 1996—2007 гг.
9. Нагляд інсьпекцыйных радаў за спагнаньнем віраў; накіраваньне віраў у фонд народнага майна і стабілізацыі эканомікі.
10. Пра-рэйтынг маёмасьці маламаёмасных грамадзянаў і пенсіянэраў. Датацыі іхных камунальных плацяжоў і пенсыяў з фонду народнага майна і стабілізацыі эканомікі
...

ПРАГРАМА МАКСЫМУМ

1. Фармаваньне інсьпекцыйнымі радамі ў межах адміністрацыйных адзінак каталёгу прыватызуемай маёмасьці й актываў.
2. Усенародныя выбары дэпутатаў у прыватызацыйныя камісіі.
3. Сумесная дзейнасьць дэпутатаў прыватызацыйных камісіяў і сяброў інсьпекцыйных радаў па разьмеркаваньні функцыяў у межах прыватызацыйных камісіяў.
4. Выпуск народных кляйнодаў: кожны грамадзянін згодна з узростам і стажам атрымлівае пэную колькасьць прыватызацыйных пунктаў, адлюстраваных у народным кляйнодзе асобы—прыватызацыйным пашпарце грамадзяніна.
5. Стварэньне сьпецыяльнага друкаванага бюлетэню пра сутнасьць, падрыхтоўку прыватызацыі; выдрук у ім каталёгу прыватызуемага майна, тэрміны правядзеньня паэтапнай прыватызацыі і паасобных аўкцыёнаў дадзеных прадпрыемстваў і фірмаў. Асьвятленьне прыватызацыі ва ўсіх масоўных сродках.

6. Падрыхтоўка прыватызацыйнай кампаніі з утварэньнем радаў апекуноў на прадпрыкемствах,у банках і фірмах у складзе акцыянэраў і прадстаўнікоў інсьпекцыйных радаў.
7. Правядзеньне прыватызацыі у некалькі этапаў залежна ад тыпу маёмасьці;
цалкам празрыстае абвяшчэньне часу і абставінаў прыватызацыйных аўкцыёнаў; права кожнай асобы ўдзельнічаць у прыватызацыі згодна з колькасьцю сваіх прыватызацыйных пунктаў.

8. Правядзеньне прыватызацыі зямлі. Утварэньне кантраляванага рынку каштоўных папераў і акцыяў.
9. Выдзяленьне фіксаванага працэнту з прыбыткаў прыватызацыйных аўкцыёнаў у фонд народнага майна і стабілізацыі эканомікі.
10. Кампэнсацыя банкавых укладаў савецкага часу з фонду народнага майна. Лібералізацыя прадпрыймальніцтва. Прыцягненьне нутраных і замежных інвестыцыяў.

Image источник-[info]zianon-pazniak@ljчитать полный текст со всеми комментариями
 читать 4 внешних отзыва