Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет topbot2 ([info]topbot2)
@ 2007-07-30 03:50:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Халера ясна :)
Прыдумляюцца часам нейкія дурныя праекты сайтаў. Вось чарговая бізнэс ідэя:

Калі б беларусы стваралі нешта падобнае да энцыкляпэдыі, пошукавай сістэмы і слоўніка адначасова, гэты выбітны сэрвіс варта было б назваць "ХАЛЕРА". І слоган-tagline адпаведны:

ХАЛЕРА. Ведае ўсё

Уяўляеце, на кожнае пытаньне можна было б абгрунтавана адказваць: "А халера яго ведае!"
Дарэчы дамен у .com - вольны ;)))))

А можна нават і маскалям такі сэрвіс зрабіць. Толькі назва ягоная тады будзе карацей ;))) Дый дамены адпаведныя занятыя...

Жартачкі жартачкамі, але насамрэч гэта мог бы быць сур'ёзны праект!
...Як? Ды лёгка! Праект які б аб'ядноўваў пошук па беларускіх Вікіпэдыях, слоўніках, гуглях-яндэксах, беларускім ЖЖ, беларускіх сайтах, форумах, крамах, кошт.коме, анляйнэры, шоп.бае і г.д. Мегапошук, карацей.

Пры тым сам бы сайт нічога па запытах не шукаў, адно зьбіраў, клясыфікаваў і сартыраваў па тэмах існыя пошукавыя сістэмы, як маленькія, так і вялікія. І адпраўляў бы пошукавы запыт адразу на некалькі сістэмаў, якія варта падзяліць па катэгорыях і падкатэгорыях (напрыклад "слоўнікі", "энцыкляпэдыі", "крамы" і г. д.).

Яшчэ можна наляпіць розных уласна беларускіх фішак, напрыклад пошук ня толькі па арыгіналу запыта, але яшчэ і ў іншай правапіснай сістэме ці літарнай графіцы. То бок калі я шукаю "насеньне", Халера акрамя ўласна слова "насеньне" шукае яшчэ "насенне" і "nasieńne". У ідэале сістэма шукае і па беларускіх словаформах (як Яндэкс па-расейску).

Калі нічога ня знойдзена, сістэма раіць нейкі форум ці суполку, дзе можна задаць пытаньне па дадзенай тэме. Калі я шукаў "насеньне канапель на рассаду" у катэгорыях "Садагарод" і "Наркотыкі" то можна параіць зьвярнуцца на нейкі форум батанікаў, суполку растаманаў і на аську даверу міністэрства ўнутраных справаў РБ...

Ну й куды мне, такому разумнаму, прадацца з гэткімі дурнымі ідэямі? ;)))))


Image источник-[info]skepsys@ljчитать полный текст со всеми комментариями