Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет topbot2 ([info]topbot2)
@ 2007-02-20 01:05:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Нам патрэбен Сход нацыянальнай кансалідацыі і супрацоўніцтва

Шэраг палітычных партый вырашылі правесці Кангрэс дэмакратычных сіл. Яго правядзенне запланавана на сярэдзіну сакавіка. Інфармацыя аб тэматыцы Кангрэса, яго падрыхтоўцы, удзельніках сведчыць, што Кангрэс у тым выглядзе, у якім плануецца, не стане значнай падзеяй у нашай краіне.  Калі мы жадаем атрымаць магчыма большую карысць ад Кангрэса, яго трэба пераўтварыць у агульнацыянальнае мерапрыемства, Кангрэс ці Сход  нацыянальнай кансалідацыі і супрацоўніцтва дзеля выпрацоўкі і вызначэння шляха развіцця нашай Бацькаўшчыны.

Так званая “беларуская эканамічная мадэль”, якую так рахвальвалі ўлады і дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, зараз паказала сваю нядзеяздольнасць. Яна трымалася толькі на танных, у некалькі разоў больш танных, чым на сусветным рынку, энергарэсурсах. Цяпер, калі іх цэны для нас па
...вышаюцца да ўзроўню сусветных, неабходна выпрацоўка новай стратэгіі развіцця краіны. Гэтую неабходнасць ужо прызналі ўлады. Але праца па яе стварэнню не павінна замыкацца толькі на ўладныя структуры, бо ў такім выпадку ўзнікае велізарная небяспека стварэння чарговага "эканамічнага цуда", неадэкватнага рэчаіснасці. І тады краіну чакаюць вельмі цяжкія наступствы. Для распрацоўкі новай стратэгіі трэба прыцягнуць усе інтэлектуальныя сілы краіны. Улада, як сведчаць шматлікія факты, на жаль, не хоча ісці такім шляхам, дэманструючы тым самым сваю безадказнасць за лёс краіны.

Давайце выкарыстаем Кангрэс для аб’яднання усіх, хто адчувае адказнасць за краіну. Давайце правядзем нацыянальны Сход, дзе абмяркуем усе пагрозы, якія стаяць сёння перад Беларуссю, шляхі нашага развіцця, паспрабуем вызначыць іх напрамкі. Дзеля гэтага запросім на яго прадстаўнікоў і цяперашніх уладных структур, і былых кіраўнікоў Беларусі, інтэлігенцыю, бізнесоўцаў, дыпламатычны корпус, спецыялістаў з суседніх краін. Давайце разам абмяркуем нашы праблемы. Даўно пара так зрабіць. Давайце пачнем.


З павагай Акадэмік А. Вайтовіч

Image источник-[info]voitovich-a@ljчитать полный текст со всеми комментариями