| Музыка: | Znich - Крыжы-абярэгі |
Крыж
Помню, неяк адзін раз я ТУТ задаваў пытанне наконт вось гэтай штукі...

Варыянты былі самыя розныя.
...

Знаходзіцца дадзены аб’ект каля вёскі Крэва,за лесапілкай.
Драўляны крыж, што прыбіты да дрэва на вышыні прыкладна чалавечага росту. Гэты драўляны крыж паставілі нямецкія салдаты, адзначыўшы гераізм і мужнасць рускіх салдат. З цягам часу, калі спарахнела яго ніжняя частка, ён быў прымацаваны да елкі.
Спачатку краязнаўцы даведаліся аб існаванні дадзенага аб’екту, знайшоўшы у запісной кніжцы за 1962 год мясцовага краязнаўца Пятра Іванавіча Грынкевіча наступны тэкст: “В лесу за Таляковщиной и Стапулихой обнаружена могила русских солдат с надписью на кресте:
8 Finland Schutzen
R. gt Eufreiter
Nikolaj Popow
die Schutzen
Iosef Paradin W
P?otor Bаndоr?zuk
26.9
1915 г
Што ў перакладзе значыла:
“8 Фінляндскі стралковы
полк яфрэйтар
Мікалай Папоў
Радавыя
Іосіф Парадзін
Пётр Бандарчук
Загінулі 26.9.1915
Гэты крыж быў у 2005 годзе паўторна адшуканы і ў гэтым стане знаходзіцца сёння.