|
| |||
|
|
"...Дарогу маладым. Дайце Міхалевічу два гады". Злы злабадзённы дзень. Пачатак – паўсправы. Канец – усяму галава Гэта цудоўнае словазлучэньне “З’езд БНФ”. Усё пачалося з...пачатку. Кіраўніцтва чытала справаздачы. Як потым адзінагалосна заявілі “мудрыя міра сего”, справаздачы ацэньваюцца як задавальняючыя. Калі мне мая памяць ня здраджавае, задавальняюча – гэта “троечка”. Кожны з удзельнікаў секты ...Алесь Каліта. Моладзевы лідэр. Надзея нацыі. Севярынец – моладзевы лідэр. Хацеў падыйсьці да Алеся Каліты, каб узяць аўтограф і проста па-сяброўску запытаць: “шябра, вось скажы мне, калі ты нарадзіўся?.. і зачэм? “. Але перадумаў. Паслухаўся спадара Хадыку. Я ж чалавек высокай культуры быта, праўда? Лёгіка выступаў многіх загартаваных фронтаўцаў знаходзілася на мяжы майго псіхалягічнага зрыву. Выходзіць, напрыклад, старча й пачынае па-расейску распавядаць пра нейкія радыёнукліды па-расейску. Распавядае, распавядае, а калі час сканчваецца, завяршае прамову словамі кшталту: “шябры, краіна ў небясьпецы, таму галасуйце за Івашкевіча”. Ну такая, крыху нетрывіяльная выснова. Найбольш папулярнай фішкай з’езду стала прамову на тэму адстойваньня незалежнасьці (не падумайце нічога дрэнна, але “адстойваньне” – гэта ад слова “адстой”). Бла-бла-бла. Адстойваеш незалежнасьць, галасуй за Вінцука Вячорку. Чаму? А таму што А яшчэ я нарэшце пабачыў Валянціну Сьвяцкую. Вельмі хацелася пагаварыць зь ён не як з палітыкам, а як з жанчынай (прабачце за алегорыю). Асабліва зацікавала яе выснова наконт таго, што ў многіх партыях ёсьць жанчыны. Хто бы мог падумаць?! Нада жэ! (Як зазначыў адзін з дэлегатаў з’езду: “ а ў некаторых яны яшчэ маюць права голасу”). Гран-пры бяспрэчна сарваў Янукевіч. Фразы “пераважная меншасьць”, “я ведаю, што многія ня будуць за мяне галасаваць, але мяне гэта не закранае” ды “...стратэгічна важны Бабруйск” ужо чаго толькі вартыя. Баршчэўскі. Распавёў пра тое, што такое апазіцыя. Праўда забыў расказаць, што такое апазіцыя ў партыі БНФ. Затое ўзнагародзіў усіх тэзай: Алесь Міхалевіч аказваецца хлопчык, а БНФ маюць права кіраваць толькі людзі з генерацыі “1988-1989”. Сапраўды, калі няма аргумэнтаў на карысьць уласнай пазіцыі, то адразу спасылайся на ўзрост апанэнта, не прагадаеш. Паводле такой лёгікі (ды заяваў Вінцука Вячоркі ў стылі “ Моладзь БНФ. О, гэтая будучыня Беларусі. А вось Алесь katechizis@lj узгадваецца, напрыклад, у яндэксе 420 разоў, і што з таго? Можа давайце мяне адзіным каныдадатам у прэзідэнты? Альбо не, лепей якога lipkovich-a?А ўвогуле, я добры :) Калі сплю. І гэта, усе вышэйзгаданыя асобы - гэта ў прынцыпе нашы харошыя людзі. Толькі харошы чалавек - гэта не прафэсія.
|
|||||||||||||||