Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет topbot2 ([info]topbot2)
@ 2008-01-06 19:50:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Настроение: depressed

ЗА ПСЫХІЧНА ЗДАРОВУЮ БЕЛАРУСЬ
У мяне кепскі настрой. Сёньня патрымала ў руках кнігу Евы Вежнавец і пабачыла, што ў ёй няма майго самага любімага апавяданьня - Гаючая нянавісьць, прычым, мяркуючы па ўсім, рэдактары не ўключылі яго па банальным недаглядзе. І такая ўва мне нянавісьць прачнулася, што палезла я, прыйшоўшы дадому, па сваіх закладках у "опэры", і зноў напаткала новы беларускі каляблогерскі рэсурс 101.

На рэсурсе гэтым колькі дзён ідзе галасаваньне "пост году", у якім бяруць удзел каля дваццаці допісаў беларускай блогасфэры за 2007 год. Павярхнёвы аналіз пастоў, вынесеных у галасаваньне, даў бы староньняму чалавеку вельмі скрушную карціну беларускай блогасфэры: гэта адыёзныя, палітычна і сацыяльна заклапочаныя аўтары нешырокага кругагляду. Мы-та з вамі ведаем, што ў цэлым карціна не зусім такая, але таксама мы з вамі ведаем, што такое "лобі мінскбаю" і што змагацца зь ім адэкватнаму чалавеку марна. Але ж я абсалютна неадэкватная, таму я паспрабую.

...
Паказальны ня толькі выбар пастоў, сярод якіх трапляюцца і харошыя, але ж і лідэры на дадзены момант. на першым месцы, з вынікам (на дадзеную сэкунду) 83 адсоткі галасы - нейкі сьцёб з БРСМ. На другім месцы - допіс Улада Міхайлава, чалавека, які, як вядома, мае з праблемы з псыхікай. На мой погляд, будзе вельмі канфузна, калі найлепшым пастом 2007 году будзе абраны пост, дзе Ўлад Міхайлаў тлумачыць, што зьехаў з Варшавы, бо ворагі выпусьцілі на вуліцы многа інвалідаў, намякаючы, што і зь ім так будзе. За некалькі год я надта прыкіпела да беларускай благасфэры, каб казаць, што яна гэтага заслужыла.

Пагартаўшы кніжку Вежнавец, я адчула сябе лекарам, які зьдзейсьніў прафэсыйную памылку, з-за якой страціў хворага. І таму цяпер, як той самы лекар, супакойваю нэрвы рэанімацыяй іншага хворага, безнадзейнага, але якога яшчэ можна ўратаваць. У дваццатку допісаў, відаць, па недаглядзе, трапіў адзін, які колісь крануў мяне сам па сабе:

[info]abrykos@lj Дзень нараджэньня Аляксандра Шакулі, беларускага героя Монтэ-Касіна.

Трэба ўсяго там нейкіх 100 галасоў, каб пацыент (у нашым выпадку, беларуская блогасфэра) стабілізаваўся. Я буду вельм ўдзячная, калі адзін з гэтых галасоў будзе ваш.

Вам трэба:

1. Зайсьці на новы беларускі каляблогерскі рэсурс 101.

2. Справа на маніторы тыцнуць курсівам у пімпачку радка [info]abrykos@lj Дзень нараджэньня Аляксандра Шакулі

3. Націснуць Vote.

Дзякуй.

Image источник-[info]maryjka_@ljчитать полный текст со всеми комментариями