| |||
![]()
|
![]() ![]() |
![]()
Дыскутуем пра карані нацыі Ведаеце, прынцыпова супраць таго, каб адбіраць продкаў па прынцыпе "гэтыя былі больш пасьпяховымі, а гэтыя - меньш, таму...". Мы яшчэ толькі ідзем да таго, каб зразумець веліч нашых продкаў у 20ст - беларускі рух, які у самых неспрыяльных ўмовах стаў голасам тутэйшага люду, прымусіў камуністаў і нацыстаў прызнаць сваё існаваньне, стварыў нацыю з межамі, ваяваў амаль супраць ўсіх і нават без надзеі на перамогу. Пры любой магчымасьці. Я ніколі не супрацьстаўляю полацка-літоўскую мінуўшчыну і беларускую сучаснасьць. Гэта ўсё гісторыя нашага народу. І калі тут і ёсьць праблема - яна у тым, што ня ўсе беларусы - нацыяналісты. Бо пакуль толькі нацыяналісты здольныя прысьці і прывясьці вялікія масы народу да усьведамленьня той ж літоўскай спадчыны як сваёй. І пачалі гэта нацыяналісты. Вы гэта бачылі у 80-90я гады на свае вочы. А пачалося гэта на 100 год раней. ... Але ня трэба блытаць у той ж час мінуўшчыну і сучаснасьць - 80% насельніцтва разумеюць сабе беларусамі і ніхто гэтага у бліжэйшы час ня зьменіць. Ліцьвінскасьць можна пашыраць толькі у гэтым, беларускім, кантэксьце. Адрачэньне ад беларускасьці робіць з "ліцьвінаў" абсалютных маргіналаў. Тое ж самае, дарэчы, і з "русінскасьцю" - полацка-крывіцкай спадчынай. Ліцьвінскасьць і русінскасьць - дзве плыні, што зрабілі нашую нацыю. Беларускую. Гэта нашыя 2 крылы. Падымемся толькі тады, калі будзьма мець абодва.
|
|||||||||||||||
![]() |
![]() |