Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет topbot2 ([info]topbot2)
@ 2008-01-18 23:50:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Пытаньне. Што павінна адбыцца, каб мы абудзіліся?
Ніводнай душы ў суполцы не засталося, якая б ня ведала, што, калі і дзе адбудзецца 21-га студзеня. Але, як я разумею, далёка ня ўсе пойдуць на мітынг падтрымаць прадпрымальнікаў.
І вось да ўсіх вас, да тых, хто застанецца дома ці на працы, у мяне пытаньне. Адкажыце калі ласка, шаноўнае спадарства, што павінна адбыцца, каб мы абудзіліся, каб зразумелі адну простую рэч – ня першы год улады ціснуць не асобных прадстаўнікоў грамадства, не пэўныя колы гандляроў, інтэлігенцыі, студэнцтва ды іншых, яны імкнуцца ўсталяваць татальны кантроль над усімі праз дробныя, амаль што нябачныя крокі, зацягваючы пятлю на шыях. І пакуль кожны з нас будзе лічыць, што, калі бяда не кранулася асабіста мяне, а прыйшла да суседа, то можна спакойна жыць далей; пакуль для нас пустымі гукамі будуць еднасьць і салідарнасьць; пакуль усе мы будзем працягваць сядзець у сваіх кутках і бухцець аб тым, як мы чымсьці незадаволены; пакуль усё гэта будзе працягвацца, ў нашай краіне нічога ня зьменіцца.

...Адкажыце самі сябе на пытаньне і дайце нармальны разумны адказ. Што застанецца? “Мяне гэта не кранаецца, ім лепш бачна.”? А дзе мы былі, калі былі скасаваныя льготы? Што, няўжо гэта не кранулася ўсіх нас? Няўжо ў вас няма родных-пэнсіянераў, няўжо ў вашай сямьі няма й ня будзе мацярэй зь немаўлятамі, вы ня маеце знаёмых студэнтаў? Ёсьць? А дзе мы ўсе былі?
Дык вось слухайце, калі ў вас штосьці перакульнулася ў душы, калі вы спачуваеце тым самым прадпрымальнікам, калі вы супраць адмены льгот, калі вы спачуваеце затрыманым, калі вам ёсьць што губляць і ў вас ёсьць хаця б крышачку спачуваньня ды адчуваньня, што мы, беларусы, перад усім адзіная нацыя, прыходзьце й прывадзіце знаёмых на Кастрычніцкую плошчу а 12:00.
Я для сябе даў адказ. Што адкажаце вы?

Image источник-[info]by_politics@ljчитать полный текст со всеми комментариями