| Музыка: | Avril Lavigne - Freak Out |
ПСЭЎДАГЕНЭРАТАР "BІELMUZHURT"
Безумоўна, малпаваньне гэта суцэльнае, але чаму б і не ўчыніць беларускі генэратар назваў музычных гуртоў і альбомаў?
Усё проста.
1. Загаловак артыкула з выпадковае старонкі беларускай Вікіпэдыі ― назва Вашаму гурту.
2. Тры-чатыры апошніх слова з выпадковае цытаты ― назва Вашага альбома.
3. Здымак, што зьяўляецца ў рубрыцы "Выпадковае фота" на старонцы Fotka.by (справа, пад папулярнымі фоткамі і відэарэклямай) ― вокладка Вашага альбома.
4. У Вашым любімым графічным рэдактары аб'ядноўваем усе гэтыя выпадковасьці.
У мяне вось такі зьбег вэб-абставін атрымаўся:
...
Гурт 12 ТРАЎНЯ з альбомам "Павернутая ў мінулае". Мабыць DVD :)
Для тых, хто мае час і натхненьне ;)