Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет topbot2 ([info]topbot2)
@ 2008-01-23 20:50:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Асаблівасьці нацыянальнага блогінгу
Тыпалогія пастоў беларускага ЖЖ

Тып першы. Я закахалася/закахаўся.

Тып другі. Мілінкевіч (Пазьняк, Лябедзька, Вячорка, Міхалевіч – патрэбнае падкрэсьліць) – чмо.

Тып трэці. Мілінкевіч (Пазьняк, Лябедзька, Вячорка, Міхалевіч – патрэбнае падкрэсьліць) – адзіны магчымы выратавальнік нацыі, сапраўдны беларус і да таго ж вышывае крыжыкам.

Тып чацьверты. Хто ідзе на прэзентацыю альбома (фільма, кнігі Севярынца, сустракаць Севярынца з Акрэсьціна – патрэбнае падкрэсьліць) вазьміце мяне, а то няма з кім ісьці!

Тып пяты. Ён/Яна мяне не кахае. Я буду жыць для Беларусі.

Тып шосты. Прагаласуйце за мой пост "Я закахалася/закахаўся" ў топе Антыкіллера, ну калі ласачка!

Тып сёмы. Апытаньне. Як вы лічыце, якую шапку мне сёньня апрануць: сінюю ці чырвоную?

Тып восьмы. Вы ўжо прагаласавалі за мой пост у топе Антыкіллера?

...
Тып дзевяты. Справаздача з прэзентацыі альбому (фільма, кнігі Севярынца, сустрэчы Севярынца з Акрэсьціна – патрэбнае падкрэсьліць).

Тып дзесяты. Я доўга думаў/думала, і вырашыў/вырашыла: наркамаўкай (тарашкевіцай, лацінкай – патрэбнае падкрэсьліць) мусіць карыстацца кожны сапраўдны беларус. А хто карыстаецца не наркамаўкай (тарашкевіцай, лацінкай – патрэбнае падкрэсьліць) – усіх разфрэнджу сёньня ж.

Тып адзінаццаты. Схадзіў/схадзіла на Эўрапейскі марш (акцыю прадпрымальнікаў, Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях – патрэбнае падкрэсьліць). Пад катам – справаздача, у тым ліку мая фотка з Мілінкевічам.
UPD: сорры, што фотка з Мі крываватая – фоткала Кулей
UPD 2: Мілінкевіч справа.

Image источник-[info]lipa7@ljчитать полный текст со всеми комментариями