|
| |||
|
|
Кава з брытанскім амбасадарам ... З вядомых мне ў рэале блогераў на сустрэчу прыйшлі feduta@lj, agafon_bel@lj, karuzlik@lj, pauliuk@lj, fortune_teller@lj, pessimist2006@lj і adam_hlobus@lj. Быў таксама і Юры Зісер - блогер і начальнік ТУТ.бая. Разьвіртуаліліся з _tarka_@lj і vojur@lj."Превед медведам" - менавіта так распачаў сустрэчу амбасадар Брытаніі, чым прадэманстраваў сваю духоўную бліскасьць з прысутнымі блогерамі. Дарэчы, кіраўнік брытанскай дыпмісіі мае свой ўласны блог на расейскай мове ( zubritanets@lj), так што нічога дзіўнага...Далей гаворка пайшла пра цярністы і няпросты шлях развіцьця беларускай блогасферы і пра перспектывы блогаў як альтэрнатыўных СМІ. Спадар Глобус адразу заявіў пра тое, што паколькі зараз ў ЖЖ прыйшлі прафесіяналы (журналісты, мастакі, пісьменьнікі), то хутка ЖЖыстам-аматарам прыйдзецца закрываць свае акаунты і ісьці шукаць папулярнасьці ў іншыя месцы. Натуральна, што ўсе астатнія зь ім не пагадзіліся. pessimist2006@lj палічыў, што свая аўдыторыя ў блогераў-аматараў усё роўна застанецца, бо фрэндаў дадаюць паводле інтарэсаў, а не прафесіяналізму аўтара. Бадай што ўсе пагадзіліся са значнасцю інфарматыўнай ролі блогаў, асабліва падчас важных палітычных падзеяў. Аднак, на конт напрамкаў далейшай эвалюцыі благасферы меркаваньні падзяліліся. Зісер прыгадваў Байнэт канца 90-х і пры гэтым настальгічна прымружваў вочы і ўсьміхаўся... Адным зь нямногіх адмоўных момантаў сустрэчы быў недахоп мадэрацыі, з-за чаго кавалак часу прыйшлося прысьвяціць вырашэньню тэрміналагічных непаразуменьняў. Амбасадар канечне задаваў тон размове, але не кіраваў ёю. Гэта было відаць. Але для першай такой сустрэчы было дужа і дужа цікава. UPD. Вось тут можна паглядзець фоткі - http://www.belradio.fm/by/390/reports/13 litota_@lj
|
|||||||||||||||