|
| |||
|
|
Ім ужо по..й на закон і Канстытуцыю Цяжка пісаць, жудасна баліць рука. Сёння ў каля 17.00 ў дзверы нашага офіса (прыватны дом майго сябра Ігара Хадзько). пастукаўся супрацоўнік МНС (Пажарнік) - для праверкі праводкі. Натуральна мы адкрылі дзверы. Тым больш, што ўчора прыходзіла жанчына з Элктрасетак, а некалькі дзён таму страхавы агент. Разам з МНСнікам зайшлі дзве істоты, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, адзін з іх нават паказаў дакумент у адпаведнасці з якім ён старэйшы лейтэнант Тоўсцік. Ад абодвух ішоў пах перагару. (учора як ніяк у гэтых было свята).
Калі падаспела падмога (дзесятак мянтоў) гэтыя двое ў канец азвярэлі ці асмялелі, сталі хапаць Ігара і мяне за рукі пхаць. Сярод тых якія падаспелі знайшлася парачка азвярэлых якія спрабавалі нам закручваць рукі. Пры гэтым яны нават не звярталі ўвагі на тое, што іх здымаюць (раней бабруйскія мянты на гэта рэагавалі вельмі нервова). Паваліўшы мяне на скрынку з газетай "Свабода". Невядомая істота ў капялюшыку яхідна паведаміла, што яшчэ разбярэцца з маёй жонкай і дзецьмі. У гэты час астатнія істоты ў пагонах выцягнуўшы з памяшкання нашага калегу з фота камерай устроілі пагром у пакоях. Па па-фашысцку цынічна мянты папінали гаспадара дома Ігара Хадзько і нібы шпана захапіўшы з сабою асобнікаў 500 газеты збеглі. Слава Богу на офісе быў нашатырны спірт і вельмі хутка прыехала хуткая дапамога. Заўтра будзем пісаць заяву ў пракуратуру.
|
|||||||||||||||