Iлюструем Уладзiмiра Караткевiча У, як ціха і мёртва! У, які змрок глыбокі!
Ціха! Ты чуеш здалёку ў аркадах бязгучныя крокі!
Кожную поўнач такую ў замку, што стыне ад жаху,
Па галерэях праходзяць дама з чорным манахам.
У, как мертво и тихо! Тьма, как в тысяче хлябей болотных.
Тихо! Ты слышишь вдали в аркадах шаги бесплотные?
Полночью каждой такою в замке, что стынет от страха,
По галереям проходят дама с черным монахом.
– Дзед,– сказаў я, гледзячы на галерэю,– а што гэта пра жанчыну з манахам байкі брэшуць?
І тут дзед пасур'ёзнеў:
– Гэ-э, каб гэта байкі! Праўда. Сам бачыў.
– І ў замку бачыў?
– У замак ноччу не хаджу. Баюся. І ўсе баяцца. Кажуць, і там. А я вось тут бачыў, на гульбішчы. Ідзе нешта светлае, як само святло, а побач цень, нібы сама ноч.
– Ой, дзед!
– Брашу, думаеш? Каб мне са старой і ўнукамі дня не пражыць.
– Спецыяльна прыйду глянуць.
– Яны не кожную ноч. Я аднойчы набраўся смеласці, улез на галерэю (у выпадку чаго, думаю, пальну са стрэльбы). Зніклі. Спусціўся на цвінтар – зноў ідуць.
- Дед, - сказал я, глядя на галерею, - а что это про женщину с монахом всякие байки брешут?
И тут дед посерьезнел:
- Э-э, если бы это байки! Правда. Сам видел.
- И в замке видел?
- В замок ночью не хожу. Боюсь. И все боятся. Говорят, и там бывают. А я вот тут видел, на галерее. Идет что-то светлое, как сам день, а рядом тень, будто сама ночь.
- Ой, дед!
- Брешу, думаешь? Чтоб мне со старухой и внуками дня не прожить.
- Специально приду взглянуть.
- Они не каждую ночь ходят. Я однажды набрался смелости, взобрался на галерею (в случае чего, думаю, пальну из ружья). Исчезли. Спустился на погост - снова идут.( Крупнее )( Ещё крупнее ) – Вось і ўсё,– сказаў Вячорка. – Баечкі.
Лягла цяжкая паўза.
– Дурында ты,– сказаў яму прыгнечаны Змагіцель і пасля кінуў мне: – І ты не лепшы. І собіла ж табе такую казку, прыгажосць такую ў друз расшкуматаць. Патрэбнае яно камусьці было, тваё тлумачэнне.
Я і сам шкадаваў, што ўбачыў і даў убачыць іншым яшчэ ў адной з'яве паршывы наш рэалізм.
- Вот и все, - сказал Вечерка. - Басенки.
Легла тяжелая пауза.
- Дурында ты, - сказал ему мрачно Змогитель, а потом бросил мне: - И ты не лучше. И угораздило же тебя такую сказку, красоту такую вдребезги разнести. Очень нужно оно кому-то было, твое объяснение.
Я и сам сожалел, что увидел и дал увидеть другим еще в одном явлении наш паршивый реализм.