Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет valerka ([info]valerka)
@ 2005-11-30 17:13:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Moscow zlatoglavyj
24,42 КБ


Думалі-думалі, прыватна я 7 (сем) год зьбіраўся наведаць тыя месцы, пра якія яшчэ ў дзяцінстве чытаў чытаў у Буквары і глядзеў малюнкі. Масква - сталіца нашага дзяцінства, мара, казка, карацей шмат азначэньняў у высокіх пачуцьцях можна пісаць. Але паспрабую быць сьціслым у сваех расповедах, бо сапраўды няма часу займацца гэтай лухтой. Так шта хоць адкаменьцьце, ці цікава Вам гэта і патрэба лі працягваць ;)
//пашукаю спасылкі на старыя расповеды. ЖЖ бясплатны, таму пошук не працуе, блін, як жа ж гэта знайсьці..

68,92 КБЗразумела, што першай справай, якую мы зь сябрам зрабілі, апынуўшыся ў славутым горадзе - наведалі чырвоную плошчу. Але, на мой вялікі жаль, тут пачаліся разачараваньні. Можа гэта надвор'е было такое сумнае, можа ня выспаліся, а можа папярэднія падзеі той раніцы паўплывалі на маё негатыўнае стаўленьне.

Сустракаў нас мой дзядзька. Цягнік прыпёрсі а шостай гАдзіне ранку, і мы, нявыспаныя і нейкія крыху памятыя, але поўныя сіл і натхненьня выпаўзлі на Беларускім вакзале. Селі ў машыну і нас павезлі ў ваенны гарадок Власіха, што ля Адзінцова. Прыехалі на КПП і, зразумела, па ўсім законам подласьці дакумантаў у дзяжурнага не было. Пачалі афармляць новыя.

А мы ж замежныя грамадзяне (гы)! Значыцца вінна ФСБ правяраць. Нагадваю гэта недзе а палове на сёмую. Пакуль ФСБшныя афіцэры зьявіліся на працоўным месцы надыйшла 9я гадзіна, і мы, нарэсьце перасягнулі гэты невялічкі кардон.

39,94 КБУ дзядзькі прыватная кватэра, але на тэрыторыі вайсковай часткі, таму наведвальнікам трэба рабіць прапускі, і канешне, менавіта перад нашым прыездам за тыдзень іх пачалі правяраць ва ўсіх. Таксама шмат прыкольнага глупства. Тое, што ў чалавека ёсьць прапіска нікога не турбуе, вінен быць менавіта пропуск. Таму першапачаткова народ ходзіць і выпісвае сам сабе прапуска. Заява файна выглядае: я такі-та такі-та запрашаю сябе ў госьці ці там дазваляю праходзіць пра КПП. Прыкольна. Ну да ладна. Вайсковыя гарадкі думаю ўяўляеце распавядаць няма чаго.

Але ўсё ў Маскве вялікае. Нават гэты гарадок параўнальны з нашым якім-небудзь раённым цэнтрам па колькасьці насельніцтва. На прапанову паглядзець якая тут файная прырода і г.д. мы сьціпла адмаўляемся, бо не лясы з азёрамі зьяўляліся нашай мэтай.

На конт транспарту, страшэнна дараги. Каб даехаць ад той жа Власіхі да цэнтра Масквы ўходзіць рублёў з 70-80, гэта калі асабліва на транспарце не катацца, а ехаць мэтанакіравана. Мэтро каштуе 13 рублёў, што цікава, то ў залежнасьці ад колькасьці паездак даюцца зьніжкі. Невялічкія, але ёсьць. Так, напрыклад, калі набываеш квіток на 5 паездак, то яны ўжо каштуюць па 12 р. і далей. Больш ня ездзілі, таму й ня памятаю. Маршрутка да вакзала - 15р., электарацыя да Беларускага вакзала 24р, гэта ўжо з Адзінцова. Можна ехаць на аўтобусе да Кіеўскага вакзала, гэтае задавальненьне абыйшлося ў 35р.

Калі хто ня ведае, то курс да даляра ў Маскве ад 27,10 прыкладна да 28,88 таксама прыкладна. Прычым ў абменніке на вакзалі накалоліся, бо напісана 29,10 што-лі, а ўнізе малеееенечкімі літаркамі ад 10 000$. Такім чынам, перакладаючы на беларускія грошы паездка ў Маскву і абратна складае прыкладна 6 000 - 8 000. І абратна столькі ж. Гы, а тут за 16 тысёнцаў можна на таксоўцы трапіць ў абсалютна любы пункт Менску, а калі дамовіцца, то мо і абратна завязуць.

Час губляецца таксама неверагодны. У мяне ёсьць там стрыечная сястра, дык на дарогу да ўнівера і абратна яна пакідае па 2,5 гадзіны ў адзін бок!! Уяўляеце? Карацей наколькі горад болей, настолькі часу больш і губляецца.

Але падыйдзем да сутнасьці. Пачнем зь гістарычным каштоўнасьцей? Давайце, што ж яшчэ глядзець?

А вось тут поўны аблом. Глядзець амаль няма на што (((((( Як я ўжо пісаў, апынуліся мы першым дзелам на Чырвонай плошчы. Ну куды мы яшчэ маглі пайсьці. Маленечкая, адразу скажу я Вам. Нашая Незалежнасьці разы ў два паболей будзе. І што на ёй глядзець? Маўзалей? Нафіг, наш паболей. На Леніна, забягаючы наперад, скажу, не паглядзеў. Не зусім зразумелі як да яго трапіць, шкада грошай было (напэўна ж за прагляд трупа ўсё роўна нейкую капейку здзяруць) ды й трэба было на потым нешта пакінуць. Не апошні ж раз прыехалі. Хаця распавядаюць пра нейкіх карэнных масквічэй, якія за ўсё жыцьцё так там ні разу і не былі. А і нефіг лавіць.

28,64 КБ Маўзалей маўзалеем з усёй гэтай гісторыяй, але Крэмль. Куды ж безь яго? Таксама, ну абсалютна не ўражвае. Сьцяна метраў можа якіх пяць ў вышыню, таўшчыню не памятаю, але падаецца метр-два. Хаця нешта там і пра пяць пісалі, але нііізенькая. Такую штурмам нават браць ня трэба. Не дзвіва, што Русь пад мангола-татарамі 400 год хадзіла. Гэта вам не Мальбарк, ці іншыя эўрапейскія замкі. Карацей лажа поўная. Функцыянальныя абавязкі яна можа выконваць толькі выключна эстэтычна. Я не кажу пра аналіз, што гэта ўсё можа быць не так. Я кажу менавіта пра свае ўласныя ўражаньні, пра пачуцьцё душы, так шта можна не спрачацца ;)

Куранты. Гадзіннічак на башні. Не чуў, толькі ў запісу і па тэлебачаньні. Не ўражаны, зноўку задумваюся аб яе функцыянальнай ролі падчас варожых нападаў.

Васілеўскі сабор ці сабор Пакрова на Ірве, калі не памыляюся ў назовах. Вось гэта стыльная рэч. Мне спадабалася. Звонку абалдзенна выглядае. Новенькі, адрэставраваны, каляровенькі ўвесь такі. Унутры шмат пакойчыкаў, лесенак, шмат як іх завуць, цэрквак. Прыкольна.

to be continue...


(Добавить комментарий)


[info]chillywhilly@lj
2005-11-30 13:00 (ссылка)
Рассказ не понимаю :) Фотки хорошие! Представительный ты на них такой :)

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]_valerka_@lj
2005-12-01 04:05 (ссылка)
Продолжение значит специально для тебя будет в переводе ;)
А галстук вообще вещь универсальная. Обычно одеваю, когда не знаю куда могу попасть. В нём в любое место без напряга попасть не стыдно, а грузчиком работать особо не мешает, т.к. снимается. Тем более, что он уже как рабочая одежда иногда служит, т.к. морально и физически устаревает.

(Ответить) (Уровень выше)


[info]_tarka_@lj
2005-11-30 15:08 (ссылка)
Была ў Маскве была толькі праездам, але зусім не спадабалася. Абсалютна без перадузятасьцяў. Усё шэрае, бруднае...
Але твае расповеды цікава чытаць :)

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]_valerka_@lj
2005-12-01 04:22 (ссылка)
ага, пра шэрасьць і бруд забыўся...

(Ответить) (Уровень выше)


[info]pushishka@lj
2006-01-30 12:22 (ссылка)
Спадабалася Масква?? Я тут ужо тры гады жыву!! А раней жыла ў Віцебску :))

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]_valerka_@lj
2006-01-31 04:50 (ссылка)
Дакладна, што гэта не Рыо дэ Жанэйро, але й ня вёска Старыя Васюкі. Не магу сказаць, што гэта горад маёй мары, але і ня так ужо ўсё і кепска. Скажам так адносіны да яго - 50/50. Калі прыйдзецца там жыць, то я там пражыву, нармальна і без аклімацізацый. Калі не буду, то плакаць таксама ня прыйдзецца. Менск не горш і не лепш, калі агулам разглядаць, а крытэрыі сваеасаблівыя ў кожнага. А Віцебск амаль той жа Менск, толькі яшчэ меньшы.

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]pushishka@lj
2006-01-31 06:13 (ссылка)
Я і ў Менску жыла! На Купрыянава!!

(Ответить) (Уровень выше)


[info]gingerby@lj
2008-01-11 08:51 (ссылка)
а я ў сакавіку туды паеду працаваць
і для мяне гэта будзе карсна. Таму што калі я кожны раз адтуль прыяжджаю, то пачынаю ўсё болей любіць Менск.

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]_valerka_@lj
2008-01-11 09:40 (ссылка)
эх.. я б таксама з'ездзіў бы.. але ж цяжка працу падыходзячую знайсьці. :( Дакладней неяк ляніва.

Менск - маленькі, утульны, у якім, з большага, ёсьць усё тое ж самае.

(Ответить) (Уровень выше)