VovansystemS' mirror on rossia.org -- Day [entries|friends|calendar]
vovansystems

[ website | VovansystemS Žyvie! ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

пра свабодную прэсу [05 May 2006|09:31pm]
[ music | Andrej Mielnikau - Apazicyja ]

ніколі не кажыце мне пра свабодную прэсу і незалежныя мэдыі ў Беларусі. такіх няма. адзінай сапраўды свабоднай і незалежнай газэтай ў 90ых была газэта «Свабода» пад рэдакцыяй Ігара Гермянчука. Некамэрцыйны аматарскі праэкт стаў выходзіць накладам 100 000! а менавіта таму, што быў сапраўды незалежным і свабодным. але час ішоў і так здарылася, што Гермянчуку прапанаваў сваю помач і супрацоўніцтва Павел Жук. Жук адразу пачаў прапаноўваць свае ідэі па паляпшэньню газэты і па набліжэньню яе да народу… спачатку замест тарашкевіцы артыкулы пачалі друкавацца на наркомаўцы (каб народ разумеў лепей)… наклады пачалі зьніжацца… каб вярнуць пасьпяховасьць праэкту чарговая мегаідэя спадара Жука была рэалізаваная — газэта стала двухмоўнай… перад тым як яе зачынілі ў 1996 (калі не памыляюся) наклад зьнізіўся да 5 000. геніяльна праведзеная апэрацыя.

вы спытаецеся, чаму апэрацыя і ці стаяў хто-небудзь за Жуком? магу толькі расказаць, што калі па душу афэрыста Пашы Жука зьвярнуліся Латвійскія ўлады з патрабаваньнем выдаць яго ім, беларускі МЗС адмовіў і замяў справу пра прадажнага нібыта апазыцыйнага (трубіць можна было б на кожным вугле!) дзеяча…

кажыце ёсьць ўсёткі вольная прэса? «народная воля»? калі пачаў гартаць падшыўку нумароў за 2 тыдні мяне пачало ванітаваць ад Аляксандра Казуліна на кожнай старонцы ў кожным нумары. сёньня казулін сказаў так, сёньня так, учора ў казуліна балела галава, а гэта маці казуліна, а гэта сабака казуліна, стул казуліна нармальны, казулін яшчэ не зьбег з-пад варты… у 2001 так піярыўся ў «народнай волі» самы апазыцыйны (пасьля спадарыні Абрамавай, канешне) толькі Сяргей Гайдукевіч — пагартайце тыя нумары, ён таксама там у кожным нумары на першых старонках…

ARCHE і «Нашу Ніву» час ад часу можна яшчэ чытаць, але я бы не сказаў, што гэта выданьні зь ярка акрэсьленай палітычнай пазыцыяй. але туды яшчэ можна прабіцца. а вось на «радыё свабода» прабіцца ўжо даўно нельга. внештатный сотрудник КГБ Валянцін Жданко займаецца цэнзурай рубрыкі «Скрынка Свабоды», нехта таксама ўдала (але й асьцярожна) мадэруе канфэрэнцыі…

таму не кажыце мне, калі ласка, што «незалежныя СМІ паведамілі», не крывіце душой…
Image

6 comments|post comment

даклад Сяргея Антончыка, 1994 год [05 May 2006|10:31pm]
[ music | Andrej Mielnikau - Jisly pa zycci razam ]

Даклад дэпутата Сяргея Антончыка на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі 20 сьнежня 1994 г.

У дакладзе ўзгаданы такія цікавыя прозьвішчы як Кебіч, Чыгір, Гаркун, Лінг, Брыль, Ціцянкоў, Мясьніковіч, Кулічкоў, Кастэнка, Посахаў, Шэйман, Ул. Бандарэнка, Бялоў, Сініцын, Лойка і інш.

даклад гэты «мегаапазыцыянэр і змагар за свабоду слова» (начальник управления общественно-политической информации Администрации президента) Аляксандр Фядута вымаў з друку і газэты павыходзілі зь белымі плямамі. потым Ціцянкоў засудзіў Антончыка і адабраў у тога канапу… а вось пачытаць цікава. даклад пасьля 6 месяцаў кіраваньня дзяржавай антыкарупцыйнага змагара Лукашэнкі (узначаліў антыкарупцыйную камісію замест Марыніча, які перад самым галасаваньнем узяў самаадвод (!), а Шушкевіч прапанаваў на пасаду Сашу Рыгоравіча)… а ў дакладзе расказана як на дзясяткі мільёнаў даляраў зь ведама прэзыдэнта і пад яго дахам абрабавалі беларускі народ ужо тады… а як рабуюць зараз вам лепей ня ведаць…
Image

post comment

От диктатуры к демократии [05 May 2006|10:45pm]
От диктатуры к демократии. Концептуальные основы освобождения

вельмі раю пачытаць самім і даць пачытаць сябрам, якія цікавяцца палітыкай. прафэсар Джын Шарп праводзіў вельмі сур'ёзныя дасьледваньні і напісаў найвыдатнейшую мэтадычку.

навошта патрэбна шэраговым беларусам, якія супраць рэжыму ведаць як правільна змагацца з рэжымам? а каб падказаць сваім кіраўнікам, каб зразумець ці сапраўды той, за кім вы ідзеце намагаецца разбурэньня рэжыму ці гэта толькі словы… прыводжу прыклад - негвалтоўныя дзеяньні, якія могуць ужывацца для барацьбы з рэжымам (198 штук)
Image


Методы ненасильственного протеста и убеждения )
5 comments|post comment

navigation
[ viewing | May 5th, 2006 ]
[ go | previous day|next day ]