VovansystemS' mirror on rossia.org [entries|friends|calendar]
vovansystems

[ website | VovansystemS Žyvie! ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

прывітаньне [01 Dec 2011|09:16pm]

Гэта люстэрка блёґу vovansystems.livejournal.com

Вы патрапілі ў пэрсанальны блёґ-дзёньнік vovansystems'a. Тут вы зможаце пачытаць пра маё жыцьцё, палітыку, мае адносіны да розных падзей і нават пазнаёміцца зь некаторымі людзямі. Тут няма нічога такога, што б супярэчыла канстытуцыі й кодэксам Рэспублікі Беларусь. Межнайцыянальныя й межрэлігійныя нелады мной не распальваюцца. Словы кшталту "жыд", "маскаль", "хахол", "лябус", "лях" і іншыя ужываюцца з зыходжаньня таго, што не з'яўляюцца крыўднымі й не абражаюць чыю-небудзь годнасьць (гэта старажытныя беларускія словы, глядзіце этымалягічныя слоўнікі). Большасьць запісаў носіць гумарыстычны характар і напісаны ў стане аффэкту. Гэтая старонка не зьяўляецца СМІ ні ў якім разе, таму усё напісанае тут не павінна адпавядаць рэчаіснасьці й меркаваньню аўтара.

Камэнтаваць запісы можа кожны, але пры жорсткім парушэньні ніжэйазначаных правілаў баніць буду падсеткамі: нельга ужываць у сваіх камэнтарох мат, нельга абражаць чыю-небудзь годнасьць, нельга распальваць міжнацыянальныя і міжрэлігійя нелады, нельга рэклямаваць нешта, што нецікавае мне, ці не адносіцца да тэмы запісу.

Маю пэрсанальную інфармацыю можна прагледзіць тут.
Запісы іншых карыстальнікаў сістэмы, якія я чытаю тут.
RSS-стужку можна праглядаць тут, а Atom-стужку тут
(Увага! Спасылкі падкрэсьліваюцца пры навядзеньні й крыху адрозьніваюцца па колеры ад тэксту).

Ніжэй разьмешчаны шыльдачкі рэсурсаў, якія я шчыра раю вам наведаць:

Image Image Image Image Image Image
Google
Image
32 comments|post comment

БРСМаўцы будуць трымаць партрэты зьніклых, а МФ гойдаць на руках Паўлючэнку [08 Feb 2007|11:16pm]
Неабходна ў найбліжэйшы час пераадолець раскол у беларускім грамадстве. Лепшай формай для гэтага з’яўляецца дыялог. І толькі ў выніку дыялогу апазіцыі і ўлады і выпрацоўкі супольнай пазіцыі можна разлічваць на перамовы з Еўропай у мэтах развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва.

На мой погляд, добрай магчымасцю для крокаў насустрач адно аднаму магло б стаць святкаванне дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Дата 25 сакавіка 1918 года таксама важная для беларускай незалежнасці, як і 3 ліпеня 1944 года. Грамадскасць Беларусі ўжо выказалася за сумеснае святкаванне гэтага дня, і я веру, што такое святкаванне можа стаць адпраўным пунктам для дэманстрацыі пачатка адзінства беларусаў.
© Аляксандар Мілінкевіч «Кіраўніку Рэспублікі Беларусь…»
Image
1 comment|post comment

зьдзяцінеў? [06 Feb 2007|10:16am]
Сапраўды, змагацца тады можна было толькі жорсткай рукой, пры дапамозе пэўнага дыктату. Тое, што Лукашэнка пачаў прымяняць аўтарытарныя мэтады, аказалася, што стала карысным для Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка, за той час, як быў выбраны прэзыдэнтам, ён вельмі значна вырас – як дзяржаўныя дзеяч, як палітык. Ён, што мы назіраем апошнім часам, хоча, каб Беларусь была незалежнай.
© Валянцін Голубеў, сябра сойму ПБНФ
Image
4 comments|post comment

дзень сустрэчы [03 Feb 2007|02:34pm]
[ music | Black Sabbath - Sabbath Bloody Sabbath ]

вырашыў не ісьці
Image

13 comments|post comment

[31 Jan 2007|12:37am]
[ music | Нейро Дюбель - Вася Пьёт ]


Image

6 comments|post comment

сьцісла [30 Jan 2007|09:22pm]
клінскае лепей за ачакава. завядзіце хто сабе скайп. ДДРІІ 533МГц на Сок-АМ2 — моцнае вычварэньне?
Image

UPD якая прыгажосьць WindowsPE mini CD Edition Jan 07
3 comments|post comment

патрэбныя [28 Jan 2007|04:18pm]
[ music | Нейро Дюбель - З Новым Годам ]

дармавыя перакладчыкі зь беларускай на ангельскую. камэнты скрыню.
Image

post comment

Альгірдас Латэнас [28 Jan 2007|12:27am]
не забіць Макбэта пасьля таго, як забілі Саддама — вычварэнства…
Image
post comment

GHOST 2003 + SATA [27 Jan 2007|11:43pm]
карацей Norton Symantec Ghost 2003 можа віснуць на кампах з SATA вінтамі. тады яго трэба запускаць:
ghost.exe -NOIDE

калі ж вы былі настолькі дурныя, што дазволілі гхосту стварыць virtual partition, то вы можаце сутыкнуцца з тым, што вярнуцца ў вінду ў вас не атрымоўваецца. нават не спрабуйце юзаць ghreboot.exe з віртуальнага разьдзелу, што на пацярпелым веніку… трэба закінуць гэты файл на загрузачную дыськету 98хі ці міленіўма і ўжо запусьціць адтуль, пасьля чаго націснуць 2 а потым пасьля перазагрузкі 3.

цеперака вы ведаеце чым я сёньня займаўся ўвесь дзень…
Image
1 comment|post comment

пра расейскія спецслужбы [27 Jan 2007|01:21pm]
(Костка: ) “Была інфармацыя з дакладных крыніцаў у Генадзя Карпенкі, калі ён быў намесьнікам Старшыні Вярхоўнага Савету – такую б інфармацыю па легальных каналах “скідвалі” – наконт удзелу спэцслужбаў у кантролі за палітычнай сытуацыяй у Беларусі. На той час называліся лічбы – 18 рэзыдэнтураў і 54 агенты ўплыву на вышэйшых службовых пасадах у Беларусі. Наколькі гэта сапраўдна – мне цяжка меркаваць”.

Нагадаем, што пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі займае вядомы сваімі прарасейскімі настроямі Ўладзімір Замяталін. Віцэ-прэм’ерам і адначасна міністрам замежных справаў Беларусі зьяўляецца Ўрал Латыпаў, палкоўнік КГБ. Намесьнікам старшыні беларускага КГБ служыць выхаванца расейскіх спэцслужбаў Ерын.
© Сяргей Навумчык «СС-2000»
Image
4 comments|post comment

адмінскі бубен [26 Jan 2007|09:44pm]
праграмерскі шаманскі бубен
гэта бубен [info]rhawk@lj!!!

Read more... )
Image
7 comments|post comment

[25 Jan 2007|12:18pm]
[ music | Rob Zombie - Reload ]

Зьміцер Бандарэнка прапануе абвесьціць 25 Сакавіка дзяржаўным сьвятам – Днём волі і яднаньня і адзначыць яго супольнай акцый уладаў і апазыцыі ў абарону незалежнасьці Беларусі пад лёзунгам «За Свабоду! За Беларусь!».

дарагі дзіма, табе перадавалі прывітаньне твае шэраговыя сябры з ЗУБРа. яны сказалі, што абавязкова разабьюць табе твар пры сустрэчы, прычым тое, што ты заўсёды кідаў іх калі міліцыя спрабавала разарваць шыхт — не галоўнае.
Image

8 comments|post comment

[21 Jan 2007|10:07pm]
[ music | Hey - Niekoniecznie o mężczyźnie ]

учора ўначы ўключылі нейкі канал, дзе на фоне расейскага сьцяга сядзела 3 чалавекі. нібыта прэзідэнт, міністр абароны і як я зразумеў фсбшнік. гаворка йшла пра бясьпеку краіны і шляхі вырашэньня праблемы прызыву на наступны год. мы там ледзь не здохлі са сьмеху.
— я думаю что большие боевые человекоподобные роботы в количестве от одного до двух включительно смогут удовлетворить интересы национальной безопасности в этом году.
— на сколько большими должны быть большие боевые человекоподобные роботы?
— ну во.. (разводит руками и бешено крутит глазами)
— а какое финансирование из бюджета и в каком количестве будет затребовано для производства больших боевых человекоподобных роботов?
— наши аналитики и учёные подсчитали что чем больше будет выделено средств, тем больше будут большие боевые человекоподобные роботы.
— а что можете предложить вы? (да іншага)
— мы предлагаем произвести один миллиард маленьких боевых человекоподобных боевых роботов.
— и насколько маленькими должны быть маленькие боевые человекоподобные роботы?
— ну вот. примерно вот. в центуре (паказвае прастору між пальчыкамі)
— а сколько денег понадобиться для производства маленьких боевых человекоподобных роботов?
— чем больше будет выделено денег, тем больше маленьких боевых человекоподобных роботов будет.
— я принял решение: мы произведём один миллиард больших боевых человекоподобных роботов!
Image

4 comments|post comment

першы сьнег [20 Jan 2007|12:00pm]
я слухаю сьветлыя рытмы
ямайскага рэгі Ўілья́ма Марле́я.
за вокнамі твары марозіць,
дзьме ветрык і, часам, шалее завея…
Image
3 comments|post comment

all hail hypnotoad! [19 Jan 2007|12:20am]
[ music | Helloween - The Departed (Sun Is Going Down) ]

all hail hypnotoad!
Image

5 comments|post comment

апытанка (адказы скрыню, але вынікі дам) [17 Jan 2007|10:34pm]

  1. (1 бал) Маё імя?

  2. (2 бала) Маё імя па бацьку?

  3. (4 бала) Каго я кахаю?

  4. (1 бал ) Хто ты мне?

  5. (2 бала) Дзе я вучуся?

  6. (1 бал) Дзе я працую?

  7. (3 бала) Чаго я баюся?

  8. (2 бала) Я палю?

  9. (3 бала) Што я пью?

  10. (3 бала) Я цнатлівы?

  11. (2 бала) Родныя браты/сёстры ёсць?

  12. (2 бала) Калі ёсьць, як іх клічуць?

  13. (2 бала) Назавіце хоць бы адну рэч якой я люблю займацца?

  14. (1 бал) У мяне ёсць пірсінг?

  15. (3 бала) Тату?

  16. (2 бала) Мой любімы кінаакцёр?

  17. (2 бала) Мая любімая кінаакторка?

  18. (3 бала) Мой любімы напрамак у музыцы?

  19. (1 бал) Хатнія жывёліны?

  20. (4 бала) Я сарамлівы?

  21. (3 бала) Я бунтар або я прытрымліваюся правілаў?

  22. (3 бала) Мой любімы колер?

  23. (3 бала) Назавіце нешта, што я ненавіджу?

  24. (5 балаў) Назавіце мой талент?

  25. (4 бала ) Маё дасягненьне?

  26. (4 бала) Стыль у вопратцы?

  27. (4 бала) Мая любімая жывёліна?

  28. (2 бала) Ці падабаецца мне хтосьці зараз?

  29. (4 бала) Калі так, то як доўга і наколькі сур'ёзна?

  30. (4 бала) Які ў мяне рост?

  31. (5 балаў) Самая мая жудасная звычка?

  32. (5 балаў) Самая мая лепшая звычка?

  33. (5 балаў) 5 прадметаў без якіх я не ўяўляю свайго жыцця?

Image
15 comments|post comment

пра выбары 2 [16 Jan 2007|08:50pm]
курасоўшчына. яшчэ адзін мой сябра пайшоў галасаваць у другой палове дня. на тым лісьце, на якім ён распісваўся больш не было ніводнага подпісу… афіцыйна па менску 60% прынялі ўдзел…
Ярмошына пахваліла “вінцучкоў". У разгар чарговай рэжымнай фальшыўкі пад назовам “мясцовыя выбары” 14 студзеня а 15 гадзіне яна зьявілася на БТ і прызналася, што ў Менску назіраецца праблема з кворумам на выбарчых участках, зьявіліся ня больш за 37% выбарцаў. “Всё хорошо только в Мірошніченковском округе століцы, там прішло уже более 50% ізбірателей…” У Мірашнічэнкаўскай акрузе балатаваўся вядомы Вінцук Вячорка. Падпісваўся абрэвіятурай “Партыя БНФ”, ягоныя таварышы раскідвалі агіткі па паштовых скрынях пра “незалежнасьць і справядлівасьць”. Кандыдат нават даў канцэрт “беларускіх выканаўцаў” на адной з мясцовых пляцовак. […] Можа В.Вячорку цяпер мэдаль дадуць – “За заслугі перед режімом”. Фарс працягнуўся й пасьля “галасаваньня”. Нават супэржулік А. Лебедько карцінна зняў сваю кандыдатуру за два дні да 14 студзеня. В. Вячорка “пошёл до конца”. Нават пасьля ганебных падтасаваных “вынікаў галасаваньня” ён выступіў на Радыё Свабода з гнеўнай прамовай: “Я буду дамагацца праз суд выпраўленьня гэтай несправядлівасьці!..” Гэта выглядала так сьмешна і недарэчна, што прамова В.Вячоркі правісела на старонцы “Свабоды” ўсяго некалькі гадзінаў і зьнікла назаўсёды.
© Янка Базыль «Факты і падзеі (12-14 студзеня 2007 г.)»
Image
post comment

[16 Jan 2007|04:39pm]
…которые образуют с Ca(OH)2 труднорастворимые силикаты ДСК типа CSH, что снижает основность ГСАК…
Image
2 comments|post comment

пра выбары [15 Jan 2007|08:02pm]
Дело в том, что выборов у нас нет, а есть цирк-шапито […] На президентские выборы-2006, я тоже не ходил. А вот на референдум-2004 пошел и гордо поставил галочку напротив слова «против». Этот референдум до сих пор является во снах, и я в тех снах почему то неизменно в клоунском колпаке с бубенцами
© [info]ekibaztus@lj

пайшоў у нядзелю мой сябра з трактарнага выказаць сваё волявыяўленьне на выбарчы ўчастак, дзе адбываліся выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. прыходзіць ён туды, а за яго ўжо нехта распісаўся і прагаласаваў. ну, ён і пачаў мацюкацца як гэта так, яму не дадуць за любімага кандыдата прагаласаваць. ну тут адразу і старшыня камісіі прыбег — усе шэпчуць, каб не крычаў, далі бюлетэнь чысты і прагаласаваць дазволілі… тое, што ў скрыні ўжо будзе на адзін бюлетэнь болей (а ён жа такі, відаць, не адзін — трэба было урну ўскрываць па законе, здаецца) нікога не цікавіла. тыя, хто галасаваў — яшчэ хадзіце, галасуйце.

ці вось яшчэ з Воршы — калі фальсыфікатараў за дупу ўзялі:

Шутаў: “ Увечары, пасьля завяршэньня датэрміновага галасаваньня, сакратар і старшыня ўчастковай камісіі зачыніліся ў пакоі выбарчай камісіі. Да ўваходных дзьвярэй быў прыстаўлены міліцыянт. У той жа час незалежны кандыдат у дэпутаты Івашкевіч заўважыў, што адбываецца нейкае парушэньне. Ён паспрабаваў трапіць у памяшканьне, дзе захоўваюцца скрыні для галасаваньня, яму міліцыянт адмовіўся адчыняць дзьверы. Тады ён выклікаў нарад міліцыі. Дзьверы адчынілі.Трапілі ў памяшканьне. Аказалася, што там знаходзяцца старшыня камісіі і сакратар камісіі побач са скрыняй для датэрміновага галасаваньня. З гэтай скрыні была зьнята плёмба. Скрыня была адчынена. Яны не змаглі даць ніякага тлумачэньня, чаму яны ўскрылі скрыню. Узровень маразму і абсурду дасягнуў сваёй недасягальнай вышыні. Прымаюцца нейкія захады, каб гэтыя выбары праводзіліся ў атмасфэры падобнай да ваеннага становішча”.
Image
post comment

Фронт [15 Jan 2007|01:17am]
[ music | Сяржук Сокалаy-Воюш - Фронт ]

Айчына, сьветлы вобраз твой —
нязьменны наш маяк
хай цемра ладзіць нам канвой
я добра бачу як
працяг суседняга пляча
жыве ў маім плячы
і людажэрам крумкачам
нас неперамагчы!

рэфрэн:
Фронт! Фронт! Фронт! —
ён маё і тваё абуджэньне,
ён народу майго Адраджэньне
Фронт! Фронт! Фронт!

там сталініст, там бюракрат —
рабы старых ідэй.
яны ствараюць штурматрад —
вандэі ўсіх вандэй.
яны вядуць сьмяротны бой —
ярлык, дубінка, газ,
і не валодюць сабой,
пачуўшы наш адказ!

рэфрэн

я цьвёрда веру ў свой народ,
абуджаны ад сну —
вясны адчуўшы надыход,
вітае ён вясну.
якія б беды не былі
запомні добра ты —
каб жыць і выжыць на зямлі
у Фронт яднай шыхты!


рэфрэн

© Сяржук Сокалаў-Воюш
Image

9 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]