VovansystemS' mirror on rossia.org -- Day [entries|friends|calendar]
vovansystems

[ website | VovansystemS Žyvie! ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

[14 May 2006|11:22am]
[ mood | на вуліцы пахмурна… ]
[ music | Gorillaz - Clint Eastwood ]

ва ўнівэры ўчора я правёў 10 хвілін, а потым паехаў на трактарны… памалявалі гарызанталі, гідраізагіпсы — навучыліся інтэрпаляваць аналітычна, цёпла ўспаміналі нашага геадэзіка Пазьняка А. С., развучыліся вусна лічыць :) потым далучылі басуху да цэнтру і пужалі суседзей і жыхароў кватэры… pretty women на басухе руліць! call of duty 2 мне спадабаўся! кампакты покуль не браў — сэсьсія яшчэ не пачалася, падчас яе няма чаго рабіць будзе ;)

на нямізе ў дворыках ля ўнівэра недалёка ад «масквы» ёсьць такі ўтульны дворык з лавачкай на якой мы з Анастасіяй Андрэўнай парушалі закон аб забароне распіцьця сьпіртных напояў у грамадзкіх мейсцах, пра што нам паведаміў міліцыянт цэнтральнага РУУСу. хацеў сказаць, што яны мне ўсё жыцьцё спаганілі, але перадумаў :р

дарэчы, вярнулася вера ў чалавецтва. усё будзе добра.

вечарам супраць мяне была зьдзейсьнена правакацыя сьпецслужбаў — мне перадалі кампакт з запісамі паседжаньняў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. кампакт аказаўся дзівідзюшным, таму чым яго прачытаць я не ведаю — суседзі па сетцы параз'ехаліся…
Image

13 comments|post comment

astral [14 May 2006|02:38pm]
[ music | Korpiklaani - Juokse Sina Humma (Keep On Running You My Horse) ]



400 дэмаджа брудэру, а вам слабо? :)Image

post comment

гацішны рэфрэн напісаў… [14 May 2006|07:56pm]
[ mood | навеяла Тэм… ]
[ music | Тэм - Врата готики ]

я чую крык, падобны на роў,
я бачу ўсполыхі па-над Дняпром,
павольна капае мая кроў —
з палону вызвалена лязом…

я бачу вобраз ўдалечыні
і адчуваю яго цеплыню,
але туды мне ўжо не прыйсьці —
мяне засмоктвае пад зямлю…

дык адпусьціце ж!
адкрыйце дзьверы!
хай Бог даруе,
разгоніць цемру…

не трымайце мяне…
Image

3 comments|post comment

пра сапраўдную беларускую лаянку [14 May 2006|09:51pm]
[ music | LOITUMA - Leva's polka ]

Далей відаць дзьве афіцыны.
Якаясь лаянка і кпіны
Чуваць была з аднэй хаціны.
Бліжэй пад’едзем –
Аж лемантуе баба ў хаце:
– А каб цябе разьдзелі таці!
Ах ты дурында ты, чурыла,
Ты шпуня, дрыньдзя ты, абрубак,
Ты шмуля, гнюздала, ты цюпа!
Каб ты ўжо спух, ты курашчупа!
Каб цябе сплюндрыла, халера!
Ты, падла, жлукта, ненажэра!
А каб цябе забралі чэрці!
Каб ты на пень брахаў па сьмерці!
Каб ты казою мэкаў, швэндзя!
Ты зладзюга, ты басота,
Валацуга ты, галота!
Табе на сьвеце ўсяго мала?
Каб ты сьвістаў ад таго сала!
Каб табе выпутрыла кішкі!
Каб ты сядзеў век на куркішках!
Шамоня ты, круцель паганы,
Карчомны гіцаль – з раньня п’яны!
От жа ўлез, як жыд у цыцаль!
Ах ты чартоўскі спадкаберцу!
– Ото дае, брат, баба перцу!
Чакайма добрага ўмалоту, –
Патрэба кажа так з-за плоту. –
Каб так цапамі малацілі,
Як языкамі намянцілі,
То б гора ўжо даўно ня зналі,
Як то’ раней дзяды казалі.
Каго так хваліш, Міхаліна?
Йдзі пакажыся на хвіліну! –
Гукнуў Патрэба ў афіцыну,
У ключарніцы хаціну.

© Зянон «Вялікае Княства»Image

post comment

navigation
[ viewing | May 14th, 2006 ]
[ go | previous day|next day ]