VovansystemS' mirror on rossia.org [entries|friends|calendar]
vovansystems

[ website | VovansystemS Žyvie! ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі [14 Jan 2007|12:08pm]
Калі ж зазірнуць у бліжэйшую будучыню, то ўжо зараз можна задаць сабе наступнае пытаньне. ЗША і Кітай ужо абвесьцілі пра сваю касьмічную праграму, згодна зь якой да 2020 г. яны зьбіраюцца пачаць пастаўку зь Месяцу на Зямлю новага прадукту – “Гелію-3”. Энэргію, якую можна атрымаць з 1 т “Гелію-3” на ўстаноўках тэрмануклеярнага сынтэзу, эквівалентная энэргіі, якую можна атрымаць з 180 млн. т нафты. Эканамісты ўжо сёньня мяркуюць, што з пачаткам выпрацоўкі электраэнэргіі на аснове тэрмануклеярнага сынтэзу, кошт на арганічнае паліва зьменшыцца ў 10-15 разоў. Іншым бокам гэтага працэсу ёсьць зьяўляеньне дзьвюх рэальных крыніцаў атрыманьня новага віду паліва. Ізноў паўстае пытаньне аб дэманапалізацыі паліўнага рынку. У сувязі з гэтым Беларусі належыць імкнуцца да атрыманьня магчымасьці ўдзельнічаць ў калектыўных міжнародных праграмах па дастаўцы й ажыцьцяўленьні тэрмануклеярнага сынтэзу на аснове “Гелію-3”. 2020 год наступіць вельмі хутка!
© Станіслаў Гусак «Энэргетычная бясьпека краін Цэнтральнай Эўропы»
Image
1 comment|post comment

[13 Jan 2007|05:19pm]
нешта ў лесе здохла — на dmoz.org можна засаджэсьціць сайт…
Image
7 comments|post comment

lost in translation [11 Jan 2007|11:19pm]
[ music | Elvis Presley - Don't ]

Тады Пуцін, якога падціскаюць выбары, ужыў супраць саўдзельніка любімы прыём сьледчага НКВД – пальцы ў дзьверы і – “отвечать!”

перакладчык:

«зазор между боковой кромкой дверного полотна и косяком»
гэта ёсьць тое, куды пальцы суюць?:)

Image

post comment

нармальны падыход [11 Jan 2007|12:45pm]
я закончила украинскую школу..у нас их 90%украинских...русских мало....хорошие отношения..только я бы своего ребенка не отдала бы в русскую школу..мы ученики украинских школ занем и украинский язык в совершенстве и русский..а они плохо украинский
© Юля (Украіна, Нікалаеў)

і гэта ўсходняя ўкраіна! а дзяўчынка — руская па нацыянальнасьці, яна прыехала ў дзяцінстве.

«Мы што, хочам стаць расiйскай правiнцыяй?»
Image
1 comment|post comment

[09 Jan 2007|08:55pm]

Image
2 comments|post comment

«зянон-рэп» [07 Jan 2007|10:30pm]

Эпіґраф

гэта канкрэтна накіраваная правакацыя на ЗП зараз
бо момант у краіне вельмі херовы і важны, а ўплыў
ЗП і дагэтуль вялікі і можа толькі павялічывацца
© [info]slaver_be@lj


Сутнасьць

http://pod-koksom.livejournal.com/634.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/2755240.html
http://community.livejournal.com/by/552614.html
http://subj-of-inquiry.livejournal.com/40253.html

калі я першы раз сутыкнуўся з тым цудам, то, безумоўна, як чалавек, які сталеў на джэдаі Гайдукевічы, аднёсься з гумарам да першай спасылкі. некаторыя моманты былі трапна падкрэсьлены (значыць аўтар крыху сочыць за заявамі і аналітыкай КХП БНФ), астатнія — мякка кажучы, не адпавядалі рэчаіснасьці, але пераклікаліся з прапагандай і з чаканьнямі некаторых радыкальна настоеных…

але ж пад гэтыя хіханькі-хаханькі зноў пачынаецца прасоўваньне ілжывых тэзаў і думак пра Пазьняка. ізноў пра тое, што на сталбах будуць вісець камуністы аб'яднаныя дэмакраты, што ён ўласнаручна будзе выразаць зоркі крылышкі свабоды на сьпінах мілінкевічыстых, аб тым, што «русские сидели будут сидеть на чемоданах», аб тым, што толькі збройны пераварот і новая крывавая дыктатура (на гэты раз нацыянальная) — вось што такое нібыта Зянон.

пад гэты шумок розныя Марыйкі Мартысевіч і іншыя Уладзімеры Мацкевічы пачынаюць пісаць лухцень. мне болей за ўсё падабаецца тэза, якую так ўпарта прасоўваюць сярод тых, хто не ўспрымае «он же не тут» — «калі б ён вярнуўся — адразу б мы перамаглі. прычым перамог бы менавіта ён на белым кані, а народу нічога б неспатрэбілася рабіць. а вось ён такі кепскі не едзе». І шмат хто ў такім перафразе тэзу ўспрымае! Канешне, народ навучылі хадзіць ці з кактэйлямі молатава і камянямі на рэвалюцыі Клімава ці то з кветкамі і дзецьмі на джынсавыя… Пра практыку пачатку 90ых ўсе забыліся, згубіліся раптам і зьніклі ўсе тыя, хто арганізоўваў тыя шматтысячныя натоўпы ў сродак негвалтоўнай барацьбы, зь якім рэжым не мог не лічыцца і не мог расправіцца. Народ прывучылі чакаць Шарэцкіх, Чыгіроў, Ганчарыкаў, Мілінкевічаў, якія самі ўсё арганізуюць і самі перамогуць, а для гэтага трэба толькі іх маральная падтрымка. Ці нам нібыта дапаможа РФ (а што! шмат хто ўсур'ёз кажа пра дэмакратызацыю праз расейскі канцлягер) ці ЗША.

Але ж толькі сам народ можа здабыць сабе свабоду і стаць незалежным! Ніхто не прыедзе і нічога не зробіць, калі няма агульнай ідэі, калі няма салідарнасьці і узаемнай падтрымкі. Калі на змаганьне выходзіць як на сьвята, калі чакаць ад некага, што ён стане ў шыхт замест цябе — нічога не атрымаецца. Трэба ўзяць на сябе адказанасьць і за абраных кіраўнікоў і за парады лідэраў, да якіх самі прыслухаліся, хоць бы і не хочацца думаць, а тым болей знайсьці ў сабе моц прызнаць свае памылкі.

Калі хто будзе посьціць аналяґічныя правакацыі — мне на вочы потым не трапляйце.

Эпілёґам хочацца прывесьці пілётную вэрсыю старой фронтаўскай ўлёткі.

Эпілёґ

Read more... )Image
41 comments|post comment

generation gap [07 Jan 2007|07:09pm]
[ music | Pirates of the Caribbean - The Black Pearl ]

найболей рамантычным і прыгожым я лічу жаночы твар у сьвеце манітора ўначы. продкам, якім прыходзілася задавальняцца сьвятлом месяца, мяне не зразумець.
Image

20 comments|post comment

when you party naked [07 Jan 2007|01:08am]
shit happens
Image
4 comments|post comment

[05 Jan 2007|10:41pm]
[ mood | ностальжы ]

сёньня мяне ледзь не згвалціла маладзенькая кантралёрша ў тралейбусе… але я не даўся!

дзе тыя часіны, калі раніца пачыналася бутэлькай «Кленовой»…

сёньня я магу сказаць, што ў мяне ёсьць ну амаль ўвесь Нэйра Дзюбель. [info]warkus@lj & co. замаўляйце ;)
Image

UPD чаму мне камэнты з жж ў юнікодзе на мыла сталі прыходзіць?
хто прыватызаваў мой сідзюк Windows PE (Preinstallation Environment)??

15 comments|post comment

памаўчым… [01 Jan 2007|01:21am]
мы памаўчым яшчэ крыху
аб суме што зьядае душу
аб тым, што нават не магу
у вушка мовіць ўсё што мушу

аб прабачэньнях што ня час
прасіць пад выбухі салюту
аб прызначэньні дзеля нас
аб тым, што зараз мейсца цуду

аб тым, што я цябе люблю,
кахаю, лашчу, не забуду
мы памаўчым яшчэ крыху
бо болей я маўчаць ня буду
Image
5 comments|post comment

умираю, но не сдаюсь… [01 Jan 2007|12:22am]
[ music | TITO & TARANTULA - After Dark ]

за вакном чую выбухі — ўсё бліжэй і бліжэй. газпрам наступае…
Image

1 comment|post comment

намінацыі [30 Dec 2006|10:30pm]
[ music | Bloodhound Gang - The Ballad of Chasey Lain ]

прэмія году — «Премия Трафимовича™»
Image

1 comment|post comment

[30 Dec 2006|12:36am]
Паглядзiце: краiны з роднымi мовамi, захаванымi традыцыямi амаль усе высокаразвiтыя, багатыя; краiны з чужымi мовамi (посткаланiяльныя народы Афрыкi, Лацiнскай Амерыкi i Беларусi) амаль усе бедныя i дыктатарскiя. Якiя яшчэ патрэбны аргументы на карысць роднай мовы?

Трэба баяцца русiфiкацыi ў Беларусi, якая вядзе да далейшай страты лепшых беларускiх якасцей народа, канчатковай згубы роднай мовы, маралi, культуры, пашырэння нацыянальнага i прававога нiгiлiзму, сацыяльнай дэпрэсii, гiстарычнага песiмiзму, абыякавасцi да жыцця. Гэта ў рэшце рэшт вядзе да бездухоўнасцi (алкагалiзацыi, наркаманii, суiцыдаў, злачынстваў, распаду сем’яў, росту армii сiрот, панаванню хамства, цынiзму, пошласцi) — адной з галоўных прычын збяднення i фiзiчнага вымiрання нашага народа.

Таму не трэба баяцца патрабавання школ на роднай мове. Там, дзе родная мова — галоўны стымул для ўсiх народаў, там духоўнае здароўе, спагадлiвасць, гаспадарлiвасць, гiстарычны аптымiзм, багацце, шчасце. Любоў да роднай мовы ёсць любоў да Бога, да тых, каго ён стварыў i каму ён даў Сваё Слова.
© Алесь Рашчынскi «Ёсць сiла, здольная аберагчы Беларусь ад паглынання Расiяй. Iмя ёй — беларуская мова»
Image
1 comment|post comment

БНТУшнікі пішуць [29 Dec 2006|10:31pm]
Сидя у Партизана [Владимир Никифорович Семеньков] и выпивая, я слушал его горячие речи. Это его стиль - говорить горячо и как бы в агрессивной манере: “Ты думаешь, что коммунизм возможен? Так я тебе скажу: ни хрена он невозможен”. Или: “По-твоему, Брежнев великий светоч мысли? Так я тебе скажу: ни хрена он не светоч”.

- Братыка ты мой (любимое его обращение), и ты хочешь, чтобы эти мудаки после такого отношения к данным социологических опросов знали, как управлять нашим обществом?!

Я успокаивал его: “Этого я как раз не хочу. Скажу тебе больше, Володя: я бы не хотел, чтобы “эти мудаки” вообще управляли обществом. Даже с помощью твоей превосходной социологии”.

Сейчас Партизану 82 года. Одно время пытался стать белорусским националистом. В 2000 г. был у него в гостях. Вдруг, обращаясь ко мне, Партизан произнес яркий спич о злодействах москалей на многострадальной белорусской земле. Он никогда раньше не был никаким националистом, а тут – на тебе. Дело, конечно, в характере - он прирожденный боец, которому всегда нужно с кем-то бороться, кого-то убеждать, кого-то поносить. Как бобру все время грызть дерево, а то зубы растут быстро и не дадут закрыться рту, так что он умрет с голоду. Я предложил ему все его “националистическое” написать для нашего альманаха. Но на это сил уже не хватило. Потерял он веру в прогресс. Укатали сивку.



- Хрен им в рыло! Не сгноят. Из худших выбирались передряг! (пропел он). Вот пишут-пишут, что каждый четвертый белорус погиб в войне. А знаешь ли ты, братыка мой, что этот “каждый” погиб в основном не от немцев, а от своих же? Ни хрена ты не знаешь! Так я тебе скажу, братыка ты мой: почти во всех деревнях были отряды самообороны – против партизан. Мы приходим в село за продуктами да одеждой, зима ведь, а по нам – огонь, как против грабителей. Мы – в ответ. А куда нам деться? Где жратву взять? Иногда только по немецким складам вдарим, а так - все у своих. Понимать надо было. А не самооборону устраивать. Считай, то была гражданская война. Вот где было трудно – и морально тоже. У них ведь дети, всем надо кусок хлеба дать (Партизан в отряде вел дневник, он у него сохранился – на тонких ученических тетрадях. - В.Л.). А тут… Гады они, эти “ученые”.
Все, Валера, разозлили они меня! Завтра звоню Машерову!

© Валерий Лебедев «Мы были!»
Image
post comment

дзёньнік [29 Dec 2006|06:57pm]
павыдаляў некаторых неўзаемных, дадаў некаторыя зацікаўленасьці… да тысячніка засталося 700 фрэндаў…


Image
6 comments|post comment

новы моладзевы слэнґ [26 Dec 2006|10:49pm]
«плющить харю» — спаць удзень.
Image
5 comments|post comment

[25 Dec 2006|07:44pm]
і кампары і чынзана — нашая фэлічыта!

Cinzano Bianco
Image
post comment

[24 Dec 2006|09:10pm]
сёньня некалькі разоў падыходзілі барыгі — пыталіся грошаў і цыгарэтаў. не даў. пажадалі лістасьці Божае, шчасьця і каханьня…

а яшчэ каханая падаравала мне крыжык :)
Image
7 comments|post comment

цуд на Каляды, ага [23 Dec 2006|08:09pm]
[ mood | pleased ]

мне пашчасьціла дакрануцца да мары…
Image

4 comments|post comment

Аб пагрозе суверэнітэту Беларусі з боку Расеі [20 Dec 2006|12:50am]
Пуцінская ўлада выкарыстоўвае статус Расеі – краіны прадаўца энергетычных рэсурсаў (нафты і газу) для палітычнага ціску на Беларусь з мэтай стварэньня эканамічнага крызісу і ліквідацыі суверэнітэту Беларускай дзяржавы.

Пра гэта расейскае кіраўніцтва, палітычныя прадстаўнікі і нават рускі амбасадар у Беларусі А.Сурыкаў гавораць груба, наўпрост, не хаваючы плянаў анэксіі нашай краіны, якую яны плянуюць ажыцьцявіць шляхам незаконнага рэфэрэндуму аб так званым “канстытуцыйным акце” і пад выглядам наступнага нібыта “аб’яднаньня дзяржаваў”.

Гэтая грубая і агрэсіўная палітыка эканамічнага шантажу і душэньня Беларусі, разьвязаная расейскім кіраўніцтвам, наўпрост супярэчыць трэцяму пункту Будапэшцкага Мэмарандуму 1994 года аб гарантыях бясьпекі Беларусі, прынятага Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй і Расеяй, падпісанага Беларусяй у знак згоды на адмаўленьне ад ядзернай зброі.
Пункт 3 запісаны так:
“ЗША, РФ, Злучанае Каралеўства пацьвярджаюць іхныя абавязацельствы да Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасьці з Прынцыпамі Заключнага Акту АБСЭ, не прыбягаць да эканамічнага ціску з мэтай падпарадкаваць сваім інтарэсам выкарыстаньне Рэспублікай Беларусь яе правоў, неад’емных ад яе суверэнітэту, а таксама не забясьпечваць сабе перавагі якога кольвечы кшталту.”
Пагроза суверэнітэту Беларусі з боку Расеі вымагае прывядзеньне ў дзеяньне п.6 згаданага Мэмарандуму. Мы настойваем на выкананьні гэтага пункту і правядзеньня кансультацыяў трох краінаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Расеі) аб парушэньні Расеяй прынятых забавязацельстваў і аб пагрозе дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

Гэты ліст перадаецца прэзыдэнту Д.Бушу, прэм’ер-міністру Т.Блэру, прэзыдэнту У.Пуціну дзеля прыняцьця рашэньняў і дзеяньняў у абарону Беларусі.

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ:
Зянон Пазьняк, старшыня,
Юры Беленькі, намесьнік старшыні,
Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні


18 сьнежня 2006 г.
http://www.bielarus.net
Image
post comment

navigation
[ viewing | 20 entries back ]
[ go | earlier/later ]