Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет goutsoullac ([info]goutsoullac)
@ 2012-09-27 12:03:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Беларус на варце
Оригинал взят у [info]kryczny_horn@lj в Беларус на варце
Plakat SBM

Прапануем вашай увазе рэканструкцыю песень беларускіх нацыяналістаў часоў Другой сусветнай вайны. Песні саспяваны без суправаджэння згодна з арыгінальнымі нотамі і тэкстамі.

Папераджаем, што мы не прафесійныя спевакі; зрэшты, гэта набліжае якасць выканання да той, якой можна было б чакаць ад звычайных маладых беларусаў у жыццёвых абставінах.

Большасць прадстаўленых песень былі напісаны ў межах дзейнасці Саюза беларускай моладзі (СБМ) ― моладзевага патрыятычнага задзіночання, створанага з дазволу нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў 1943 г. ўлетку. К часу вяртання Чырвонай арміі на Беларусь у СБМ налічвалася некалькі дзясяткаў тысяч хлапцоў і дзяўчат. Гэта моладзь, што марыла разам з бацькамі годна жыць у роднай краіне, у справядлівай нацыянальнай дзяржаве, а ня ў лагеры марксізму, «ураўнілаўкі», «дыктатуры пралетарыяту» і «класавай барацьбы» пад чырвоным сцягам з сярпом ды молатам. На жаль, для большасці з іх мара ня спраўдзілася...

Наколькі актуальнымі з'яўляюцца гэтыя песні цяпер?

Трэба прызнаць, што ў тэкстах там-сям прысутнічаюць непатрэбныя на сёння перажыткі нацыяналізму нявольніцкага рэакцыйнага тыпу ― а менавіта вобраз сябе як ахвяр прыгнёту, а таксама варожасць да суседніх народаў.

Тым ня менш, гэтыя перажыткі праяўлены ня вельмі моцна і не засланяюць тое добрае, што мы можам узяць з гэтых песень. А менавіта ― настрой гатовасці да барацьбы, ваяўнічую бадзёрасць, шанаванне і вернасць свайму краю і народу. Сёння наша Беларусь ― усё яшчэ монаэтнічная краіна, у якой яшчэ ня ўся нацыянальная ўласнасць распрададзена і раскрадзена, а народная свядомасць усё яшчэ супраціўляецца фрэйда-марксісцкай антыкультуры і глабалісцкім «агульначалавечым каштоўнасцям», ― наша Беларусь стаіць косткай у горле як для Захаду, так і для маскоўскага алігархату. Таму любое мастацтва ў нацыянальным духу ― то дабро для яе і дапамога ёй.

Трэба зазначыць таксама, што к часу Другой сусветнай у беларускую нацыянальную ідэалогію ўжо прыйшла крывіцкая ідэя, што праявілася і ў тэкстах песень. У нашыя дні, на мяжы XX і XXI стст., разуменне крывічоў як асноўных продкаў цяперашніх беларусаў і дзядоўская, дахрысціянская карціна свету леглі ў падмурак найбольш цэласнага і абгрунтаванага дагэтуль ― «крывіцкага» ― праекту нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Запісы песень зроблены з просьбы і дзеля патрэбаў суполкі па рэканструкцыі Другой сусветнай вайны. Тым ня менш, яны могуць быць цікавыя ўсім, хто лічыць гэты край родным. Таксама, у звязку з тым, што на наступны, 2013 год прыпадаюць 70-ыя ўгодкі заснавання Саюза беларускай моладзі, мы можам меркаваць, што камусьці з нацыянальна-арыентаваных музыкаў падасца добрай ідэя стварэння і запісу годных сучасных апрацовак прадстаўленых песень. Такім чынам, калі ўзнікне патрэба, звяртайцеся да нас па ноты і тэксты гэтых і іншых твораў - пішыце ў прыватныя паведамленні, каментары або на скрыню sbm на пошце lavabit.com.


Песні з рэпертуару СБМ:

1) "Марш маладых"

Словы А. Чэмера, музыка М. Іванова

2) "Зважай!"

(баёвая песня беларускае моладзі)

Словы Т. Лебяды, музыка В. Громава

3) "Беларусь перадусім"

(гімн СБМ)

Словы і музыка А. Стэповіча

4) "Гэй, з намі радамі"

(юнацкая песня)

Словы М. Ганько, музыка А. Камароўскага

5) "Марш арлянятаў"

Словы М. Кавыля, музыка М. Шчаглова

Песня наймалодшых сяброў СБМ. У Саюзе ўдзельнічала моладзь узростам ад 10 да 20 год.



Песня, апублікаваная ў часопісе "Беларус на варце":

6) "Наша мэта - шчасьце"

Словы Н. Арсенневай, музыка М. Шчаглова



Варта таксама згадаць якасныя рэканструктарскія запісы песень беларускіх нацыяналістаў ваеннага часу ў выкананні мужчынскага хору "Вунія": гэта песня-прысяга СБМ "Беларусь, наша маці-краіна" і юнацкая версія песні "У гушчарах".

Неўзабаве будзе працяг.