| |||
|
|
Беларусаў зноў паменела З сёньняшняга выпуску BARCNews: ========Пачатак цытаты============= Беларусаў зноў паменела Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі паведаміла папярэднія дадзеныя па колькасці насельніцтва краіны на пачатак года. На 1 студзеня 2002 года ў Беларусі пражывала 9951,3 тысячы чалавек. У краіне працягвае назірацца пагаршэнне дэмаграфічнай сітуацыі, бо адбываецца змяншэнне колькасці насельніцтва. За 2001 год гэтая лічба склала 48200 чалавек, у той час як міграцыйны прырост быў 9100 чалавек. Усяго ж з 1999 года, калі быў праведзены апошні перапіс, колькасць жыхроў Беларусі зменшылася на 94 тысячы. Найбольш хутка памяншалася насельніцтва летась на Віцебшчыне - 7,7 чалавекі на 1000 насельніцтва. Найлепшая ў дэмаграфічным плане сітуацыя складваецца ў Мінску (0,2 чалавека змяншэння на 1000 насельніцтва). Сталіца з'яўляецца таксама адзіным месцам у краіне, дзе было зарэгістравана павелічэнне нараджальнасці на 0,6%. ========Канец цытаты============= Мая выснова: цяперашняее кiраўнiцтва Беларусi трэба судзiць. За генацыд нацыi. |
||||||||||||||