Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2002-08-21 10:52:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Музыка:Океан Ельзи - Там, де нас нема

Учора
Паехалi ўвечары да В. i М. Пакаштавалi пiва Shlitz, на налепцы якога было напiсана "The beer that made Milwakee famous". Калi гэта - лепшае пiва ў Мiлых Воках, то зразумела, чаму ўсе знаёмыя, што там жылi, так хацелi зьбегчы абы-куды. Паглядзелi "Як вада для чакаляды"(Como agua para chocolate) - зусiм не спадабалася. Уражаньне, што ўзялi тыповы мексыканскi бясконцы серыял i скарацiлi яго да палутарагадзiннае стужкi - але ўсе героi такiя-ж мульцяшна-аднабаковыя, як i ў серыялах. Няшчасная малодшая дачка, дрэнная мацi (у мексыканскiх стужках дрэнная гераiня заўжды са сьветлaватымi валасамi), добрая тлустая старая няня, недарэчны, але сымпатычны каханак, якому нiяк нельга ажанiцца на сваёй каханай, рэвалюцыя, якая, як бог з машыны, вырашае праблему з дрэннай гераiняй... Павiнен-жа быць добры фiльм з чакалядай у назве! Але пакуль нi Chocolade (з Бiнош i Дэпам), нi гэтая мэксыканская жуйка не цягнуць, не цягнуць.

Нешта занадта шмат стала скунсаў. Адзiн нахабна крочыў цераз вулiцу ў самым цэнтары Watertown'а (даволi ўрбанiзаванае месца), ды яшчэ й спынiўся й глядзеў у наш бок, маўляў, хрэн вы праедзеце на гэтай машыне, пакуль я не дазволю. Але-ж якiя яны прыгожыя! Цiкава, можа, калi iх не пужаць, яны не сьмярдзяць без нагоды? Павiнны быць людзi, што iх разводзяць.

А яшчэ ў "водным мястэчку" ходзяць тралейбусы. Вельмi падобныя на менскiя, i нават iскры ляцяць гэтакiя-ж. Але ёсьць две тры розьнiцы:
- яны пафарбаваныя й ня брудныя;
- дзьверы з абодвух бакоў;
- яны ходзяць пасьля гадзiны ночы!



(Добавить комментарий)


[info]letchik@lj
2002-08-21 10:42 (ссылка)
Павiнны быць людзi, што iх разводзяць.
У маiм факен месцы - у Рамат-Гане - мода на скунсау. Прывозяць з-за акiяна, з-за вострава Буяна, чыкаюць сьмярдзючую залозу (каб не сьмярдзелi, натуральна) и носяцца зь iмi як з тымi кацянятамi. Есьць клюб скунсовых аматарау, у мясцовай газэце пiшуць пра iх. А ты кажаш - вайна...

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2002-08-21 11:09 (ссылка)
Cool! Яны ж такiя прыгожыя! А iм не занадта жарка ў вашым Рахат-Лукуме? Бо футра густое-ж...

(Ответить) (Уровень выше)


[info]idealcapture@lj
2002-08-21 12:47 (ссылка)
А кто б такие были эти В. да М.?

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2002-08-21 13:17 (ссылка)
Вожык ды Мядзьведзянятка
Па аднаму воднаму town'у павiнна была здагадацца :)

(Ответить) (Уровень выше)