| |||
![]()
|
![]() ![]() |
![]()
Паданне пра Змееву гару Як і Рым, Менск таксама пачаў сваю гісторыю на сямі ўзгорках. Першы і самы старажытны – Замкавы ўзгорак. Ён узвышаўся на тым месцы, дзе некалі рака Няміга сустракалася з Свіслаччу. Другі – Зборавы ўзгорак, дзе сёння стаіць Верхні горад (сучасная плошча Свабоды). Трэці – Траецкая гара (месца Вялікага тэатра оперы і балета). Чацвёрты – Старажоўская альбо Пярэспінская гара, дзе зараз узвышаецца гмах гатэля «Беларусь». На тым месцы некалі былі Старажоўскія могілкі і хутар Людамонт. Далей – Змеева гара – месца Татарскага, пазней Ракаўскага прадмесця (раён Юбілейнай плошчы). Шосты ўзгорак – Завальны альбо Пішчалаўскі (месца Пішчалаўскага замка – комплекс турэмных будынкаў па вуліцы Валадарскага). І сёмы ўзгорак – Святое месца альбо Кальварыйскі – Кальварыйскія могілкі. Кожны з гэтых узгоркаў мае сваю непаўторную гісторыю. Вось што кажуць пра Змееву гару. Далей |
||||||||||||||
![]() |
![]() |