| чортаві |
[May. 22nd, 2006|05:37 pm] |
| [ | Current Music |
| | Воскресенье - По дороге разочарованій | ] | Першага мая ўжо няпершага года дваццаць першага стагоддзя блізу другой паловы дня адбыўся цуд прыроды. У парослым сьвежай вясновай травой полі з кукалкі нарадзіўся маленькі, але доўгавусы конік Ахмед. І вось, не прайшло і гадзіны, як, асушыўшы ласкавым сонцам свае два надкрыльля і два ўжо моцных крыла, конік паварушыў даўгімі нагамі і натхнённа скокнуў у новы сьвет. Ягоныя зялёныя крылы раскрыліся і закалыхалі паветра, а вочы разам з вусамі жвава фармавалі карціну сьвету. Вакол яго праносіліся травы й лапухі, а ў кульмінацыі ён бачыў недзе далёка дрэвы й высокія панэльныя дамы, а дзе й шашу з машынамі, вагоны таварных цягнікоў, а дзе й людзей, што сьпяшаліся няведама куды гэтае спякотнай суботай, - не, таго, што было так далёка ён, відаць, ня бачыў, і, нават, калі бачыў, то не ўспрымаў за нешта патрэбнае, бо маленькая конікава галава была запоўненая думкамі. Думкамі пра вясну, пра новае жыцьцё, пра блізкае лета са стракатаньнем, драпежнымі ўчынкамі і зялёнымі кабетамі. Новае жыцьцё праносілася коніку хвалістай рысай скачка-палёта: глеба - стрыбок - фарсаж - палёт - травыыы - кульмінацыя - прастора - далягляд - сонца - траааавы - прызямленьне - глеба - стрыбок - ...і так вось зноў і зноў. Зноў і зноў, пакуль ў пераходзе на дольную траекторыю, конік Ахмед не спаткаў замест ужо добра знаёмага грунта, нешта незразумела вялікае і каляровае незвычайна. Конік хацеў змяніць напрамак, хацеў ляцець знову ў травы і глебу ды зжо ня змог па недасьведчанасьці й трапіў проста на цела, што ляжала сярод маладаго аўсу, засеў сярод гузікаў на сіняй кашулі і спыніўся, напужаны такімі абставінамі. А цела ляжала, цяжка дыхаючы, у аўсе і, цяжка хлопаючы вачыма, прасіла сонца злітасьціца, а вярхоўнага пана дараваць. Цела звала сябе Антон і мела таксама сваю гісторыю.
Я СХОЖУ С УМА, ФІДЕЛЬ. |
|
|
| БТ |
[May. 22nd, 2006|09:40 pm] |
Толькі што па НТВ і БТ паказвалі абсалютна аднолькавыя інтэрв'ю з людзьмі бялградскіх вуліц наконт незалежнасьці Монтэнегро. Пераклады мовы жыхароў сербскае сталіцы на беларускай і рускай тэлевізіях адрозьніваліся відавочна. Па НТВ жыхары, сумуючы, з богам адпускалі сваіх "малодшых братоў" у незалежнасьць, што абсалютна адпавядала рэчаіснасьці, а па БТ тыя ж самыя жыхары лаіліся і крычалі пра нестабільнасьць ды агрэсію ЗША. Я ўжо нават матам крычаць не магу. Адно нэрвова хіхікаю. |
|
|