| |
[May. 28th, 2006|01:54 am] |
Гэтым днём я быў ніякі. Шмат крычаў матам, пісаў непатрэбныя смс аднагрупніцам, многа быў п'яны алкаголем, многа быў зусім. А вось даўнія часіны таму, у дзесяць год ад нараджэньня, я гадаў: а што ж будзе са мной заўтра... І заўсёды было нешта новае, прынамсі я ўспрымаў гэта як новае. Цяпер жа я ведаю дакладна, што будзе са мною заўтра, і што будзе пасьлязаўтра, і запасьлязаўтра, і месяц пасьля, і год. Я баюся выходзіць у вакно і падстаўляцца цягніку. А яшчэ я страшны панікёр. І... Нікому... Не патрэбны... Му-удак... Прабачце. Да. |
|
|
| |
[May. 28th, 2006|11:05 pm] |
Ужо ўсё зялёнае ў вадзе. А хутка пачнецца русалчын сёмуха і сэсія. Трэба будзе набываць сабе новы праязны білет на чарвівы месяц і зламаць галаву над адзеньнем. Чортава муха! Раптам мае ўсе друзі зрабіліся настолькі далёкімі, што іх быццам і няма. Ходзяць нешта, глядзяць, крыўдзяцца, нешта ведаюць пра мяне, нешта адно пра аднога. Нешта кажуць за сьпінай, нешта крычаць гучна ў вуха. Грошы, соплі, каханьні, дзеўкі, вучоба, польшчы, рэвалюцыі. Яны надта любяць усялякія дробязі. Надта фанабэряцца сваімі магчымасьцямі і маёмасьцямі. Занадта шмат увагі таму, што ня варта. Да. Маркотна мне глядзець і балюча. Спрабую жыць так, каб не асабліва грызла. Не, гэтыя бязрадасныя твары мне шчыра абрыдлі. Раней ўсё было па-чалавечу. Раней нават птушкі былі памерам з антона. |
|
|