Наша кіно-1

« previous entry | next entry »
Jul. 24th, 2012 | 11:39 pm
mood: ecstatic ecstatic
music: Карнавал "Внезапный тупик"

Страх і нянавісць у Лас-Вегасе / Fear and Loathing in Las Vegas (Terry Gilliam, 1998)

Дасведчаныя людзі кажуць, быццам кепскі той глядач, які, пратупіўшы дзьве гадзіны ў стужку Тэры Гільяма «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе», не стаў бы пасля шукаць песню JEFFERSON AIRPLANE White Rabbit. Чытач, які не стаў бы вышукваць, куды падзелася згадка пра Амерыканскую Мару з загалоўку рамана Хантэра Томпсана, паводле якога фільм пастаўлены, мяркую, таксама кепскі. Я — добры і тое, і тое, таму сумясціў прыемнае з карысным і не толькі знайшоў ды выклаў паспалітым людзям у добрае навучанне песню, але ў пошуках згадак пра тую самую мару прачытаў колькі інтэрвію з салісткай гурта Грэйс Слік. Выявілася, што пра Амерыканскую Мару яна, як і лірычны герой Томпсана, не ведае анічога, а ўсе ейныя адказы на пытанні пра 60-я можна сцісла выказаць адной фразай: «Добры быў час, і ўвесь гэты час я яблася й бухала». Мы ўсе зайздросцім ёй.

Але, разам з тым, мы ведаем, што час як катэгорыя для асобна ўзятага чалавека рэч прынцыпова нядобрая. І фільм, па ўсім відаць, якраз пра гэта.

Калі доктар журналістыкі Рауль Дзюк апынуўся не ў стане спасцігнуць сутнасць спароджанага айцамі-заснавальнікамі нацыятворчага locus communis у версіі 60-х ужо праз тры гады пасля выбараў Ніксана, то чаго тады можна чакаць ад нас, тых, хто, жывучы на іншым кантыненце, пабачыў гэты фільм праз чатыры гады пасля смерці Курта Кабэйна?

Амерыканская Мара Джоні Дэпа знаходзіцца ў такім месцы, дзе Рауль Дзюк ніколі не стаў бы яе шукаць, а калі б выпадкова і зазірнуў туды, то не ўбачыў бы нічога падазронага: «2 мяхі травы, 75 ампулаў мескаліну, 5 прамакашак кіслаты, паўшклянкі какаіну, россып рознаэфектавых калёсаў, кварта тэкілы, кварта рому, скрыня «Будвайзеру», пінта чыстага эфіру і два тузіны капсул амілнітрыту…». Калі я думаю пра тое, што ў гэтым нашыя з Дэпам пазіцыі супадаюць, то адчуваю страх.

Калі думаю пра тых, чыімі намаганнямі такая сітуацыя зрабілася магчымай, то адчуваю нянавісць.

Апошні багаж Хантэра Томпсана — думкі і зброя — не падаецца нам дужа багатым. Гэта таму, што мы марым не пра тое. А пра што мы марым, я не ведаю — Курт Кабэйн 18 гадоў як памёр. І што характэрна — такім самым чынам.



Я хачу, каб тыя з вас, хто чытае мяне зараз праз смартфон ці айпад у прыбіральні, кінулі гэтую штуку ва ўнітаз, як толькі трусік завішчыць.

62.44 КБ

Link | Leave a comment | Add to Memories


Comments {0}