Зноў восень

« previous entry | next entry »
Nov. 20th, 2012 | 09:34 am
mood: depressed depressed
music: Чёрный Лукич "Осень"

1. Памёр Чорны Лукіч.
Адзін з тых самых «сібірскіх панкаў» першай хвалі. Не ведаю як цяпер, а раней з ягонай творчасцю знаёміліся ў звязку з творчасцю Летава, з якім Лукіч, як неўзабаве высвятлялася, эстэтычна не меў нічога агульнага, нягледзячы на шматгадовае сяброўства і супрацу. Няўлоўны сэнс мінімалістычных тэкстаў, ніякай злабадзёншчыны, спакойная музыка, лірычны лад. Абсалютна беспафасная, камерная творчасць.

Яго рэальна любілі ўсе.

Я не трапіў ні на водны ягоны канцэрт у Мінску. Дзіма Кузьмін часта даваў кватэрнікі, але я ўсё адкладаў. Літаральна пару тыдняў таму [info]youri_uskoff@lj клікаў мяне на чарговы выступ Лукіча — і я зноў адмовіўся.

Лукіч вельмі дапамог мне калісьці канцэртнікам «Берег Надежды» (2002).

Сумна.



2. Памёр Барыс Стругацкі.
Таксама сумна.

Link | Leave a comment | Add to Memories


Comments {0}