Я — адэпт расійскага неанацызму

« previous entry | next entry »
Feb. 22nd, 2013 | 12:18 am
mood: angry angry
music: Урфин Джюс "Человек Наподобие Ветра"

1.
Несупынна і ўсебакова разважаў пра ўчынак Папы Рымскага. Як ні круці, а ўсе ніткі вядуць да Антона Ташырскага. Ягоных рук справа. Не сумняюся, што тыя, хто ў тэме, пагодзяцца са мной. На карысць маёй версіі сведчыць яшчэ і той факт, што ці не перад самым адрачэннем Папа адкрыў для сябе інтэрнэт і нават завёў блог на твітары.

2.
Чытаў Алеся Гінзбурга, засмуціўся. Бо напраўду мала свайго мае Беларусь, але «свойскую» літаратуру ўсё ж мае. Не дужа папулярную, але вельмі самабытную. Ёй двойчы давялося спасцігаць мадэрнізм, аднойчы — генацыд і ніводнага разу — постмадэрнізм. Урбаністычная тэма ў белліце яшчэ нейкіх гадоў сем таму раскрывалася праз апісанне роздумаў «гараджаніна» на аўтобусным прыпынку аб тым, як там цяпер без яго ў вёсцы, ці выгналі ўжо ў поле каровы, і ці дастаткова прагрэлася ралля, каб прыняць у сябе зерне. Ну і сярод рознага такога беларуская літаратура мае яшчэ і Юрыя Станкевіча, класіка, прысутнага ў школьных падручніках, які, пішучы на эўранеперакладальную тэматыку па-беларуску, нязменна прыцягвае ўвагу сталай аўдыторыі (адэптаў расійскага неанацызму, калі верыць Гінзбургу). Здавалася б, ганарыцца трэба ўнікальным дзедам, даваць гранты, забяспечваць умовы, цалаваць у сраку і выдаваць у цвёрдай вокладцы… Але ж не! Нам патрэбныя свае бестсэлеры, свае Умберта Эка, свае Данцовы і свае Джааны Роўлінг. Каб як у людзей. І чаго людзі не маюць, каб у нас таксама не было. Гадоў праз 20 пра такія заявы звычайна шкадуюць, хто мае чым шкадаваць, справа ардынарная, што і казаць. Нюанс у тым, што праз 20 гадоў нагодай для шкадавання могуць стацца не зрухі у этычнай парадыгме, як тое часам здараецца «ў людзей», а знікненне самога прадмету беларускай літаратуры — беларускамоўнага беларуса.

3.
Сябры! Доўга не выкладаў тут ніякай музыкі, але пры гэтым не пераставаў музыку слухаць. І вось на днях правёў быў рэвізію праслуханага ды зразумеў дзьве рэчы. Першае — гэта што мне не хопіць імпэту, каб выкладаць альбомы ў тым жа аб'ёме і з каментарамі надалей. А другое — што імпэт губляецца ад таго, што пісаць я стараўся налягаючы на факты з мінімумам асабістых ацэнак. Будзем лічыць гэта ўдалым эксперыментам на журналісцкае пакліканне — высветлілася, што ў мяне яго няма. Такім чынам, альбомы выкладаць не перастану, але выхад рэлізаў з выканаўцы паменее разоў у 10, а ў апісаннях спрэс будзе густаўшчына. Пару альбомаў перавыкладу з перапісаным каментаром, бо на тую стэрыльнасць, што вісіць ніжэй, няма моцы глядзець.

Link | Leave a comment | Add to Memories


Comments {5}

quizas

Ягоных рук справа

from: [info]quizas
date: Feb. 22nd, 2013 - 09:34 am
Link

Тоширский - сотона или, наоборот, более достойный быть папой?
Но, имхо, папа не мучает радиостанцию. Так было низзя!!!

Reply | Thread


kanaj

Re: Ягоных рук справа

from: [info]kanaj
date: Feb. 22nd, 2013 - 09:43 am
Link

Ташырскі - агент сатаны. Троль усяе Беларусі, расійскага паходжання, калі нічога не блытаю. З'ехаў у самую Польшчу і прыбіўся да аднога з найрадыкальных прыходаў. На апошніх фотках, што я бачыў, ён прыслужваў святару падчас імшы. Мой шаблон дагэтуль не загаіўся.

Я думаю, Папеж з яго выйшаў бы неблагі. Ён, штопраўда, пабраўся шлюбам, але з полькай, каталічка і, што па цяперашнім часе таксама ў плюс, - з дзяўчынай

Reply | Parent | Thread


quizas

Re: Ягоных рук справа

from: [info]quizas
date: Feb. 22nd, 2013 - 10:29 am
Link

Как же он мимо меня ухитрился протроллить?
Кстати, а как по-белорусски будет слово "щщи"? Оригинал трудно передаваем и орфографически и фонетически, а синонима не нахожу . "Па радыске" как-то всё-равно не то.

Reply | Parent | Thread


kanaj

Re: Ягоных рук справа

from: [info]kanaj
date: Feb. 22nd, 2013 - 10:57 am
Link

Калі маецца на ўвазе страва - то "капуста". А калі хардкорнае рыла апанента - то "рэпа", напэўна.

Reply | Parent


Разговор сБогом

from: anonymous
date: May. 14th, 2013 - 02:25 pm
Link

https://soundcloud.com/aculeata/misha-verbitsky

Reply